Беречь ресурсы — несложно! В яслях-саде №1 г.п.Ушачи постоянно уделяют внимание энергосбережению

Калейдоскоп

А вы ведаеце, што для зберажэння энергіі маразільнік трэба перыядычна размарожваць, а пральную машыну падчас мыцця бялізны загружаць поўнасцю? Вы ўжо адчулі перавагу энергазберагальных лямпачак над звычайнымі? На гэтыя і многія іншыя пытанні тэста аб зберажэнні энергіі адказвалі выхавальнікі дашкольных устаноў падчас правядзення метадычнага аб’яднання на базе ясляў-­сада №1 г.п.Ушачы. На мерапрыемстве педагогі ўстановы дзяліліся са сваімі калегамі вопытам работы. Тэма ж была абрана невыпадкова – з 1 па 11 лістапада ва ўсіх установах адукацыі раёна праходзіла дэкада энергазберажэння. Да мерапрыемства, якое праводзілася якраз у Міжнародны дзень энергазберажэння, рыхтаваліся не толькі педагогі ўстановы, а і дзеці. Да прагляду ўдзельнікаў была прадстаўлена цікавая праграма ў форме забавы “Карысныя парады ката Леапольда”. Таксама педагогамі, старэйшымі дашкольнікамі і іх бацькамі была падрыхтавана выстава малюнкаў, плакатаў, наглядных дапаможнікаў і гульняў “Давайце эканоміць разам!”

Справядліва будзе адзначыць, што ў дзіцячым яслях­-садзе №1 увага энергазберажэнню ўдзяляецца не толькі падчас падобных дэкаднікаў, а пастаянна. Распрацавана сістэма мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі Дырэктывы №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Работа праводзіцца як у плане непасрэдна эканоміі цяпла, электраэнергіі (замяняюцца звычайныя лямпачкі на энергаёмістыя, своечасова ўцяпляюцца вокны, лесвічныя маршы напярэдадні зімовага сезона), так і ў плане выхавання ў дашкольнікаў культуры энергазберажэння. На занятках у гульнявой форме педагогі вучаць дзяцей беражлівасці, прывіваюць карысныя навыкі і звычкі, звязаныя з паводзінамі ў быце: выключаць свет, выходзячы з памяшкання, шчыльна закрываць уваходныя дзверы, рабіць не такім моцным напор вады і інш. Пастаянна чытаюць і раяць бацькам знаходзіць час для пашырэння кругагляду дзяцей з дапамогай кніг. Згадзіцеся, што нескладана выключыць святло, камп’ютар і іншыя прыборы, калі яны не патрэбны – тэлевізары, музыкальныя цэнтры, зарадныя ўстройствы ў рэжыме чакання ўжываюць энергіі ад 3 да 10 Вт, на працягу года, напрыклад, 4 такіх прыборы, уключаныя пастаянна ў разетку, дадуць дадатковы расход 300­-400 кілават. У электрычны чайнік залівайце вады столькі, колькі плануеце выкарыстаць – гэты прыбор, асабліва поўны, спажывае шмат электраэнергіі. Пры ўмыванні адключайце ваду, калі хоць пару хвілін у ёй няма патрэбы. Гэтыя і многія іншыя дзеянні зэканомяць сямейны бюджэт і зберагуць нашы прыродныя багацці. Прывучыўшы сябе, вы ўбачыце, што так робяць і дзеці, бо яны заўсёды бяруць прыклад з нас!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *