Подведены итоги районного конкурса на лучшее благоустройство

Благоустройство

Інтрыга пры падвядзенні вынікаў раённага агляду­-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў, утрыманне аб’ектаў вытворчага і сацыяльна­культурнага прызначэння захоўваецца заўсёды. Няма ніводнай намінацыі, у якой меркаванні членаў журы сышліся б і не паўстала ніякіх сумненняў, каму аддаць першае месца. Яно і не дзіўна, паколькі ўсё больш вёсак набывае стан, блізкі да ўзорнага. Усё больш прыватных сядзіб дацягваюцца ці пераўзыходзяць тыя, на якіх ужо вісяць шыльды “Дом узорнага парадку”.

Дарэчы, гэтыя памяткі аб адзнацы яе гаспадароў і надалей прымушаюць ушачан трымаць марку, гаворачы, што былых дамоў узорнага парадку не бывае. І іх гаспадары, сапраўды, не толькі падтрымліваюць парадак, але і дапаўняюць двары новымі элементамі. Таму і невыпадкова, што пры падвядзенні вынікаў на суд членаў камісіі трапляюць сядзібы, якія ўжо выходзілі пераможцамі. Напрыклад, Званковых, Сыроўчанкаў, Жогаль, Байрамавых і многіх іншых. Абмінуць іх, не прыкмеціўшы, што наваколле яшчэ больш папрыгажэла, нельга, аднак пры роўных пазіцыях перамога аддаецца ўсё ж  навічкам.

Сваіх намінантаў вылучалі ўсе галіны народнай гаспадаркі. І калі выбіралі лепшае прадпрыемства Ушач, сярод такіх узорных аб’ектаў, як “Ушачырайгаз”, Ушацкая школа, улічвалі той аб’ём работ, які зроблены за год. І авансам узнагароды не даюцца. Калі не было сёлета сапраўды ўзорных аб’ектаў гандлю ці аховы здароўя, то прэміі і не прысуджаліся наогул.

Кожны сельсавет прадставіў у намінацыі на лепшы населены пункт самую дагледжаную вёску. І менавіта тут было вызначыцца найбольш складана. І таму, што не параўнаць, напрыклад, аграгарадок Кублічы і маленькія вёскі Крывушчына ці Лісічына. Ці пры мностве вельмі прыгожых сядзіб у Лутаве Сяльцы тым не менш вёска не мае цэльнага малюнку дагледжанасці.

Дарэчы, падчас урачыстага падвядзення вынікаў агляду­конкурсу старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка адзначыла Ганаровымі граматамі, Падзякамі і лістамі­падзякамі таксама кіраўнікоў арганізацый, прадпрымальнікаў, якія многа зрабілі як па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Прарыў”, так і па  навядзенні парадку на сваіх і шэфскіх тэрыторыях.

А цяпер азнаёмцеся з пераможцамі агляду­конкурсу, якія акрамя дыпломаў, шыльд «Дом узорнага парадку» атрымалі яшчэ і каштоўныя падарункі: прадпрыемствы – лічбавыя фотаапараты, а грамадзяне – электрамясарубкі і сушылкі.

Пераможцамі прызнаны ў намінацыях:

“Лепшы сельсавет” – Ушацкі (старшыня сельскага Савета дэпутатаў Васіль Іванавіч Шнітко);

“Лепшае прадпрыемства (арганізацыя, установа) гарадскога пасёлка Ушачы” – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі­сад №4 г.п.Ушачы (загадчык – Святлана Анатольеўна Тарасевіч);

“Лепшае сельскагаспадарчае прадпрыемства” – КУСГП “Вялікадолецкае” (дырэктар – Іван Піліпавіч Дарошчанка);

“Лепшае прадпрыемства лясной гаспадаркі і дрэваперапрацоўкі” – Ушацкае вопытна­вытворчае лясніцтва (ляснічы – Андрэй Сяргеевіч Падвойскі);

“Лепшая ўстанова адукацыі” – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ільюшынскі яслі­­сад Ушацкага раёна” (загадчык – Ірына Сяргееўна Казачонак);

“Лепшая ўстанова культуры” – Вялікадолецкі сельскі Дом культуры (дырэктар – Валянціна Дзмітрыеўна Смаляк);

“Лепшы аб’ект аграгарадка” – аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў аграгарадка Вяркуды (загадчык – Алена Леанідаўна Ігнатовіч);

“Лепшы сельскі населены пункт” – вёска Краснае Глыбачанскага сельсавета (старэйшына – Алена Уладзіміраўна Быкава).

У намінацыі “Дом узорнага парадку” ўзнагароджаны:

па г.п.Ушачы – Васіль Васільевіч і Наталля Васільеўна Конух (вул.Капітана Хрыпача, д.12); Святлана Сцяпанаўна Жарнасек (вул. Лугавая, д.9); Валерый Мікалаевіч і Алена Леанідаўна Клачок (вул. Н.Касцючэнкі, д.13);

Вялікадолецкі сельсавет – Іван Дзмітрыевіч і Наталля Віктараўна Пугачовы (агр. Вялікія Дольцы, вул.Сонечная, д.13);

Вяркудскі сельсавет – Міхаіл Фёдаравіч і Наталля Васільеўна Цецерукі (аграгарадок Вяркуды, Сонечная, д.13);

Глыбачанскі сельсавет – Аляксандр Сяргеевіч і Валянціна Фёдараўна Габруковіч (в.Рацькава, д.18);

Жарскі сельсавет – Алег Лявонавіч і Людміла Анатольеўна Зенюкі (аграгарадок Ільюшына, в. Школьная, д.14);

Кубліцкі сельсавет – Міхаіл Пятровіч і Аляксандр Міхайлавіч Цярэшчанкі (вёска Сорзава, вул.Маладзёжная, д.11);

Сарочынскі сельсавет – Сяргей Генадзьевіч і Дзіна Вячаславаўна Філімонавы (в.Кублішчана, д.4);

Ушацкі сельсавет – Сяргей Васільевіч і Таццяна Леанідаўна Клопавы (в.Ліпавец, вул.Азёрная, д.40).

У намінацыі “Лепшы ветэранскі падворак”:

па г.п.Ушачы – Людміла Уладзіміраўна Шурпік (зав.Е.Лось, д.4); Галіна Іванаўна Стрыжонак (вул.Піянерская, д.41); Пётр Мечыслававіч і Ларыса Захараўна Мажэйкі (вул.Мамкіна, д.1);

Вялікадолецкі сельсавет – Уладзімір Аляксандравіч і Валянціна Іванаўна Хіла (агр. Вялікія Дольцы, вул. Цэнтральная, д.6);

Вяркудскі сельсавет – Дзіна Сцяпанаўна Булаева (в.Залужэнне, д.26);

Глыбачанскі сельсавет – Васіль Васільевіч і Галіна Уладзіміраўна Шкодзіны (в. Ляхава, д.30);

Жарскі сельсавет – Таццяна Уладзіміраўна Марковіч (агр.Ільюшына, в.Лясная, д.7);

Кубліцкі сельсавет – Мікалай Лявонавіч і Раіса Мікалаеўна Паршонкі (в.Селішча, вул. Прыазёрная, д.48);

Сарочынскі сельсавет – Уладзімір Браніслававіч і Ірына Целясфораўна Карбоўскія (агр.Арэхаўна, вул.Лясная,
д. 13);

Ушацкі сельсавет – Віктар Васільевіч і Людміла Ягораўна Федарэнкі (в.Лутава Сяльцо, вул.Цэнтральная, д.51).

Лепшы маладзёжны падворак: Яўген Аляксандравіч і Юлія Алегаўна Аўтух (агр.Арэхаўна, вул.Садовая, 3).

***

Падобныя мерапрыемствы праходзяць настолькі на адной ноце, што настрой усіх яго ўдзельнікаў можна перадаць толькі як мажорны. Так яно і было, паколькі практычна палова залы была адзначана ў якасці ўзору пры падвядзенні вынікаў па добраўпарадкаванні.

Не першы год шчыруюць па добраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі ў аддзяленні кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў аграгарадка Вяркуды. Яго загадчыца Алена Леанідаўна Ігнатовіч прыгадала, як па прынцыпе “з міру па нітцы” складалася печ на вуліцы, як па крупінках збіралі калаўроты, ступкі для этнічнага кутка. Як з’яўляліся цяпліцы на тэрыторыі аддзялення. Усё гэта, каб утульна, як дома адчувалі сябе яго часовыя і пастаянныя жыхары. Гэта ўстанова сапраўды з’яўляецца ўзорнай, і не толькі па мерках аграгарадка. І, дарэчы, не першы раз вылучаецца намінантам у конкурсе. І вось сёлета прызнана пераможцам.

Таксама як і вёска Краснае Глыбачанскага сельсавета. Не дзеля перамогі шчыруюць тут ля сваіх дамоў пастаянныя жыхары і дачнікі, якія не проста мірна існуюць, а сябруюць. Толькі ў такіх дружных вёсках, як гэта і можа быць парадак, паколькі ўсім мірам вырашаюцца агульныя пытанні, прыбіраюцца нічыйныя тэрыторыі, вядзецца работа, каб не было кінутых, непрыглядных дамоў. Прыкладам жа па навядзенні парадку з’яўляецца старэйшына вёскі Алена Уладзіміраўна Быкава.

Я ўжо падкрэслівала, наколькі складана выбіраць пераможцаў як па вёсках, так і па канкрэтных сядзібах, паколькі вельмі многа прыгожых і дагледжаных дамоў у адной і той жа вёсцы. Вось і маленькае Кублішчына не першы год вылучае сваіх намінантаў. Летась гэта была сям’я Федарэнкаў, сёлета пераможцамі ад сельсавета сталі Сяргей Генадзьевіч і Дзіна Вячаславаўна Філімонавы. Абое працуюць у камунгасе, многа часу праводзяць на рабоце, гаспадыня, напрыклад, з’яўляецца прыбіральшчыцай пад’ездаў, але вольную хвіліну прысвячаюць дому, імкнуцца не адставаць ад суседзяў, сярод якіх і героі нашых публікацый – уладары “казачнага доміка” Л.Адамава і Д.Міхно. “У нас больш строгі, вытрыманы стыль”, – казала Дзіна Вячаславаўна, запрашаючы наведаць сядзібу.

Ну а вось Аляксандр Міхайлавіч Цярэшчанка з Сорзава Кубліцкага сельсавета прасіў пачакаць больш спрыяльнай пары. “Зараз няма на што глядзець”, – тлумачыў сціплы малады гаспадар. Яно, канечне, не зусім так. Ля тыповага дома, выдзеленага некалі КУСГП “Кублічы”, столькі розных малых форм, што яны не паблекнуць у любое надвор’е. Па гэтай сядзібе ў членаў журы не ўзнікла ніякіх сумненняў, яна проста ўражвае. А калі даведваешся, што ў тым кветкавым раі няма жаночай рукі, а гаспадараць бацька і сын, то проста схіляеш галаву перад іх фантазіяй і нястомнасцю.

Сем гадоў таму памяняў кватэру на дом і работнік КУСГП “Вялікадолецкае” Іван Дзмітрыевіч Пугачоў. І разам з  Наталляй Віктараўнай стварылі цудоўную сядзібу, якіх таксама многа на іх вуліцы Сонечнай. Наогул дэлегацыя менавіта аграгарадка Вялікія Дольцы была самай прадстаўнічай. Падымаўся на сцэну намінант лепшага сельгаспрадпрыемства Іван Піліпавіч Дарошчанка, загадчыца сельскага Дома культуры Валянціна Дзмітрыеўна Смаляк. З гэтага аграгарадка і лепшы ветэранскі падворак сельсавета –  працавітая сям’я Хіла.

Не буду і імкнуцца напісаць зараз пра кожнага, хто стаў пераможцам. Пра многіх мы распавядалі на старонках газеты, а пра астатніх яшчэ раскажам, спецыяльна завітаўшы на госці, каб і перадаць ідэі, падзяліцца вопытам. Каб яшчэ больш прыгожых, дагледжаных дамоў станавілася на Ушаччыне. Ці правільней – каб не было недагледжаных і закінутых. Менавіта гэта мэта раённага выканаўчага камітэта, які не перш год  праводзіць конкурс і спецыяльна выдзяляе  сродкі на заахвочванне тых, хто любіць сваю зямлю і наводзіць на ёй парадак. Да 20 базавых велічынь складаюць падарункі пераможцам­прадпрыемствам і да дзесяці – прыватнікам. Ды і самі падарункі падбіраюцца так, каб  яшчэ больш прывабнай зрабіць навакольную тэрыторыю.

***

Ганаровай граматай Ушацкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана:

Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна (дырэктар Завадскі Станіслаў Браніслававіч) – за значны ўклад у навядзенне парадку на зямлі і выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Ушацкага раёна.

Падзяка Ушацкага раённага Савета дэпутатаў за значны асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў Ушацкага раёна аб’яўлена:

ГАЛЯКОВІЧУ Андрэю Вітальевічу, намесніку старшыні Ушацкага раённага выканаўчага камітэта;

ДЫММАН Галіне Віктараўне, начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, галоўнаму архітэктару раёна;
ЛОСЕВУ Аляксандру Сяргеевічу, дырэктару даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна”.

Падзяка Ушацкага раённага Савета дэпутатаў за значны ўклад у навядзенне парадку на зямлі і выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Ушацкага раёна аб’яўлена:

участку “Вялікія Дольцы” ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ушацкага раёна (начальнік Стрыжонак Леанід Леанідавіч);

Ушацкаму раённаму вузлу электрасувязі (дырэктар Шакута Аляксандр Уладзіміравіч);

разлікова-касаваму цэнтру № 37 у г.п.Ушачы філіяла адкрытага акцыянернага таварыства“Белаграпрамбанк” (начальнік Бурак Ірына Барысаўна);

аддзелу аказання страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Лепельскім раёне (начальнік Зімніцкая Тамара Васільеўна);

дзяржаўнай установе “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна” (дырэктар Хвашчэўская Алеся Уладзіміраўна);

установе “Рэдакцыя газеты “Патрыёт” Ушацкага раёна” (галоўны рэдактар Караленка Вольга Васільеўна);

цэнтральнай аптэцы № 65 Ушацкага раёна Віцебскага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя” (загадчыца Жынь Ірына Мікалаеўна);

дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Ушацкі лясгас” (дырэктар Палынскі Віктар Іванавіч);

Ушацкаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях (начальнік Аваднёў Сяргей Яўгенавіч);

Ушацкаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству меліярацыйных сістэм “Ушацкае ПМС” (дырэктар Спірчонак Васілій Станіслававіч);

філіялу “Ушацкае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі” (начальнік Палякоў Андрэй Міхайлавіч);

аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ушацкага раённага выканаўчага камітэта (начальнік Сыроўчанка Іна Фёдараўна);

прыватнаму вытворчаму прадпрыемству “МЕНАЛАЙН” (дырэктар Прашкевіч Віктар Анатольевіч);

прыватнаму вытворчаму ўнітаранаму прадпрыемству “ПрамБудЛід” (дырэктар Бабаедаў Мікалай Мікалаевіч);

прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Ляснеўшчына” (дырэктар Маслюк Сяргей Дзмітрыевіч);

прыватнаму гандлёва-вытворчаму ўнітранаму прадпрыемству “Малах Плюс” (дырэктар Малашчанка Генадзій Віктаравіч);

Вялікадолецкаму сельскаму выканаўчаму камітэту (старшыня Сыс Алег Леанідавіч);

Кубліцкаму сельскаму выканаўчаму камітэту (старшыня Ластаўка Ірына Віктараўна);

Сарочынскаму сельскаму выканаўчаму камітэту (старшыня Птушка Людміла Яўгенаўна).

Лісты падзякі старшыні Ушацкага раённага Савета дэпутатаў за значны ўклад у навядзенне парадку на зямлі і выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Ушацкага раёна ўручаны:

БУХАЛКУ Мікалаю Іванавічу, дэпутату Ушацкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання ад Садовай выбарчай акругі №8;

МІЛЬЧАНІНУ Сяргею Канстанцінавічу, індывідуальнаму прадпрымальніку;

Полацкаму рэспубліканскаму ўнітарнаму паліграфічнаму прадпрыемству “Спадчына Ф.Скарыны” (дырэктар Мікалай Сяргеевіч Ільюшонак);

Прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству “ТэхнаКрас” (дырэктар Пётр Іосіфавіч Герасімёнак).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *