Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на пачатак лістапада свабодныя месцы былі ў 15 арганізацыях Ушаччыны.
Сярод навінак – прапанова ПУП “Энертранс”, якому неабходны бухгалтар і сталяр. Па-ранейшаму многа вакансій у сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Арэхаўна” запрашае на работу бухгалтара, вадзіцеля аўтамабіля, слесарарамонтніка, трактарыста і трактарыстамашыніста; “Глыбачаны” – галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, галоўнага заатэхніка і заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача, вадзіцеля аўтамабіля, жывёлавода, загадчыка майстэрні, заатэхнікаселекцыянера, аператара машыннага даення, электрагазазваршчыка; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, галоўнага агранома, галоўнага інжынера, загадчыка майстэрні, аператара машыннага даення, электрагазазваршчыка; “Ушацкі райаграсэрвіс” – бухгалтара, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, аператара машыннага даення, трактарыстамашыніста; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача; УП “Сарочына” – ветэрынарнага санітара. Актуальнымі застаюцца вакансіі Ушацкай ЦРБ, якой неабходны ўрачыспецыялісты з медыцынскай адукацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі, неўралогіі і лабараторнай дыягностыцы, а таксама загадчыкі ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр. Нямала вакансій у лясгасе – галоўнага інжынера, начальніка лесапункта, ляснічага, майстра лесу, трактарыстамашыніста катэгорыі “В” з правам кіравання колавымі трактарамі з рухавіком звыш 80 кВТ і пасведчаннем кранаўшчыка, вальшчыка лесу, а таксама трактарыста па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама чакае інжынерапраграміста, а навучальныя ўстановы раёна – музычнага кіраўніка і кіраўнікоў фізічнага выхавання. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – медыцынская сястра санаторыя “Лясныя азёры”, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў Кубліцкага сельвыканкама, зборшчык вырабаў з драўніны ў “Форэстгандаль”.
Заработная плата на названыя пасады складае ад 239 да 650 дэнамінаваных рублёў.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 27857, 27351 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.