890 тон акалоту яблыкаў закупілі сёлета ў насельніцтва нарыхтоўшчыкі Ушацкага райспажыўтаварыства, перавыканаўшы заданне на 240 тон. Асноўная частка прадукцыі накіравана на айчынныя перапрацоўчыя прадпрыемствы – Кіраўскі харчовы камбінат і Шаркаўшчынскі кансерваваагароднінасушыльны завод, а 170 тон ушацкіх яблыкаў адправіліся за мяжу – у Бранскую вобласць Расіі. Для гэтага спатрэбілася восем рэйсаў грузавых аўтамабіляў.
Калі закуп акалоту ў насельніцтва ўжо завершаны, то знятую з дрэва антонаўку прадпрыемства яшчэ прымае: гэтыя яблыкі пойдуць на мачэнне і будуць рэалізоўвацца ў гандлёвай сетцы таварыства. Прадаўжаецца таксама і закуп журавін: год быў на іх не вельмі ўраджайны, а таму гэтых карысных ягад пакуль нарыхтавана менш, чым летась.
Практычна завершана закладка на міжсезонне плодаагародніннай прадукцыі – бульбы, капусты, морквы, буракоў і цыбулі.
Наталля БАГДАНОВІЧ.