Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх пад назвай “За бяспеку – разам!” праходзіць з 17 кастрычніка па 11 лістапада па ўсёй краіне. Аналіз пажараў за апошнія пяць гадоў паказвае, што больш як 65 працэнтаў пажараў з гібеллю людзей адбываецца ў асеннезімовы перыяд. У першую чаргу гэта звязана з больш інтэнсіўнай эксплуатацыяй печаў, электрычных сетак і абсталявання. Зараз работнікі МНС сумесна з супрацоўнікамі ўнутраных спраў, сацыяльнай абароны, ЖКГ, энергетыкамі праводзяць рэйды па праверцы проціпажарнага стану месцаў грамадскага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, даюць растлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам. Як нам паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, асаблівая ўвага ўдзяляецца адзінокім і адзінока пражываючым састарэлым людзям, інвалідам, сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У перыяд акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання проціпажарнага стану жылля.