Вірусолагі сцвярджаюць, што ў халодны перыяд 2016-2017 гадоў чакаецца ўспышка вірусу Н2N2 ці “азіяцкага вірусу”. Паколькі імунітэт выпрацоўваецца не адразу, самым спрыяльным часам для прышчэпак лічыцца кастрычнік-лістапад, пры ўмове, што чалавек падчас правядзення вакцынацыі здаровы.
Працэс імунізацыі ў Беларусі ўжо распачаўся. Ва Ушацкім раёне ўжо прышчэплена 645 чалавек, за сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў закуплена 3715 доз. Бясплатна вакцынацыя праводзіцца для дзяцей, пенсіянераў, людзей з хранічнымі захворваннямі, а таксама работнікаў, чый род дзейнасці звязаны са знаходжаннем з вялікай колькасцю людзей: настаўнікаў, гандлёвых работнікаў, праваахоўнікаў. Трэба толькі ўзяць талон да тэрапеўта. Не адцягвайце прышчэпкі супраць грыпу, гэтае інфекцыйнае захворванне адрозніваецца ад іншых рэспіраторных тым, што дае моцныя ўскладненні.