Сельхозпредприятия Ушаччины работы по постановке техники на зимнее хранение ведут неактивно

Сельское хозяйство

Праверка пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне 18-­19 кастрычніка паказала, што работы, якія да 25 чысла бягучага месяца павінны быць закончаны, у некаторых гаспадарках фактычна толькі пачаліся. Неспрыяльнае сёлетняе надвор’е, канечне, зацягнула тэрміны земляробчых работ, але многія адзінкі тэхнікі не выкарыстоўваюцца ўжо значны час, асобныя – гадамі, а на захоўванне так і не пастаўлены.

Два камбайны з сямі гатовы да зімоўкі ў КУСГП “Глыбачаны” – тыя, што сёлета ва ўборачнай удзел не прымалі. На момант праверкі работы вяліся, але астатняя тэхніка не падрыхтавана. Нявырашаным застаецца і пытанне з рамонтам агароджы машынна­трактарнага парка.

Не пастаўлены пакуль на захоўванне камбайны ў КУСГП “Арэхаўна”. Не лепшым чынам выглядае і тэхніка, якая ўжо не прымае ўдзел у палявых работах – пасяўны агрэгат АПП­3, лафет для транспарціроўкі самаходнага комплексу, прэс­падборшчыкі і іншыя.

У ААТ “Ільюшынскі” вяліся работы па пастаноўцы на захоўванне паловы камбайнаў – чатыры агрэгаты пакуль заняты на ўборцы алейнай рэдзькі і канюшыны. Астатняя тэхніка і прычапныя механізмы не падрыхтаваны.

На момант праверкі па адным збожжаўборачным агрэгаце паставілі на захоўванне ў КУСГП “Кублічы”, ААТ “Агра­Селішча” і “Ушацкі райаграсэрвіс”. Адзін няспраўны кубліцкі камбайн працягвае стаяць на полі, шмат работы яшчэ і на мехдвары. Але трэба адзначыць, што змены да лепшага ёсць. Кормаўборачны агрэгат КВК­800 пастаўлены на калодкі, маторны адсек і праводка ўкрыты плёнкай, колы пабелены. Праведзена работа па пастаноўцы на захоўванне некаторай іншай тэхнікі.

Бязлюдным у разгар рабочага дня быў мехдвор “Агра­Селішча”, дзе ачысткі і падрыхтоўкі на захоўванне патрабуе не адзін дзясятак механізмаў.

Толькі адзін слесар займаўся гэтай справай у машынна­трактарным парку “Райаграсэрвіса”, з­за чаго работы вядуцца крайне нізкімі тэмпамі. Між тым на балансе прадпрыемства і мехдвор былога КУСГП “Дубраўка”. Тут на “вечным захоўванні” знаходзяцца тры камбайны, якія не эксплуатуюцца. За год яны яшчэ больш разукамплектаваны – адсутнічае праводка, колы рулявых калонак, іншыя вузлы. На тэрыторыі раскідана навясное абсталяванне, прычэп 1ПТС­9 загружаны смеццем і зарос бур’янам, пад навесам валяюцца разабраныя плугі і граблі.

Пакуль толькі два камбайны з дзевяці гатовы да зімоўкі ў КУСГП “Вялікадолецкае”. Марудзяць і з іншай тэхнікай, хаця для яе пастаноўкі трэба выканаць невялікія аб’ёмы работ – ачысціць тэрыторыю пляцоўкі і выстраіць агрэгаты згодна ГОСТа. Зрушылася справа ў ААТ “Дземенец” – работы вядуцца, два з чатырох камбайнаў пастаўлены на захоўванне, прычэп РУ­7000 апрацаваны ад карозіі, ачышчаны ад пустазелля каменепадборшчык, некаторыя іншыя агрэгаты. Паралельна з падрыхтоўкай тэхнікі неабходна правесці абкос тэрыторыі па перыметры мехдвара, рамонт агароджы.

Нагадаю кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый раёна, што пасля 25 кастрычніка з удзелам камісіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама будзе праведзена кантрольная праверка з падвядзеннем вынікаў на калегіі райсельгасхарча. Асобы, не прыняўшыя дзейсныя меры па пастаноўцы тэхнікі на працяглае захоўванне, будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

І.Пухальскі, начальнік інспекцыі Дзяржтэхнагляду Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *