У наш час практычна ў кожнай сям’і ёсць аўтамабіль. На жаль, многія вадзіцелі часам забываюць пра захаванне хуткасных рэжымаў і, як вынік, атрымліваюць па пошце так званыя “лісты шчасця” ці павесткі ад судовага выканаўцы.
У мэтах аператыўнага апавяшчэння грамадзян на сайце сумеснага закрытага акцыянернага таварыства “Бяспечныя дарогі Беларусі” (http://speedcontrol.by) уладальнікі транспартных сродкаў могуць падпісацца на атрыманне спецыяльнага SMSапавяшчэння аб фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму. Для гэтага фізічным асобам дастаткова зарэгістравацца на названым сайце, указаўшы дзяржаўны рэгістрацыйны знак транспартнага сродку, нумар тэхнічнага пашпарта, ідэнтыфікацыйны нумар уласніка з пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і нумар мабільнага тэлефона. Перыяд падпіскі можа складаць ад 3 да 12 месяцаў. Паслуга SMSапавяшчэння прадстаўляецца абсалютна бясплатна.
С.ШЧЭРБІК, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Ушацкага раёна.