В этом году в Ушачском районе борщевик удалён на площади более за 400 гектаров

Экология

Хоць год яшчэ не закончаны, можна ўжо падвесці вынікі работы па абмежаванні распаўсюджвання баршчэўніку. Па звестках раённай экалагічнай інспекцыі, сёлета гэтая расліна была выдалена на агульнай плошчы больш за 400 гектараў, у тым ліку 50 апрацаваны хімічным спосабам. З пачатку года на гэтыя мэты асвоена 66,6 тысячы рублёў, 36,7 з якіх выдаткавана з раённага бюджэту. Сродкі патрачаны на набыццё гербіцыду, аплату работ па скошванні, пераворванні, дыскаванні і хімапрацоўцы. Раённай інспекцыяй вялася “стымулюючая” работа з тымі, хто не надаваў сур’ёзнай увагі гэтай праблеме: 16 юрыдычных асоб прыцягнуты да адказнасці за недастатковую дзейнасць па абмежаванні распаўсюджвання баршчэўніку.

І хоць прыведзеныя вышэй лічбы выглядаюць даволі ўнушальна, нельга казаць, што агульная сітуацыя істотна змянілася. Адчувальныя зрухі магчымы толькі тады, калі весці работу комплексна, калі да яе далучыцца не толькі кожная арганізацыя, але і кожны гаспадар.

Ёсць падстава меркаваць, што ў наступным сезоне барацьба з раслінай будзе весціся яшчэ больш інтэнсіўна. Для гэтага распрацоўваецца спецыяльная праграмма, назапашваецца неабходны аб’ём прэпаратаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *