Урачыстае адкрыццё храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры ва Ушачы запланавана на 27 кастрычніка. У 8 гадзін раніцы Уладыка Полацкай і Глыбоцкай епархіі Феадосій асвяціць новы храм, а ў 10 гадзін адслужыць літургію.
А 22 кастрычніка пройдзе раённы суботнік. Заробленыя сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне храма і навакольнай тэрыторыі. У гэты дзень будуць працаваць дзіцячыя сады.