Районный совет ветеранов и Ушачская районная организация «Белая Русь» поздравляли матерей с праздником

В общественных организациях

Зрабіць Дзень маці запамінальным – павіншаваць са святам матуль-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, што жывуць у гарпасёлку, вырашыў раённы савет ветэранаў. З задавальненнем далучылася да гэтага мерапрыемства і маладое пакаленне – піянерская арганізацыя Ушацкай школы.

Як заўсёды радасна сустрэла гасцей на сваім парозе Кацярына Мікалаеўна Васілеўская. Ад добрых слоў, сказаных старшынёй раённага савета ветэранаў Ф.Р.Пацэйкам і піянерамі, яе вочы яшчэ больш заіскрыліся радасцю. Не магла не прыгадаць яна  некаторыя моманты са свайго жыцця і не даць наказ дзецям добра вучыцца.

– Як прыемна, што вы мяне наведалі! Здаецца, аж пахмурны дзень ад гэтага стаў сонечным! Самае важнае для нас, ветэранаў, не падарункі, а памяць і ваша ўвага! – з хваляваннем адзначала Вера Кузьмінічна Дзямешка, надзяваючы святочны пінжак, які быў цяжкім ад медалёў і ордэнаў.

У гэты дзень ветэранская і піянерская арганізацыі наведалі таксама Зінаіду Сцяпанаўну Жданко і Соф’ю Васільеўну Літвінаву. Усім ветэранам уручылі кветкі, прэзенты, зробленыя рукамі школьнікаў і невялікія падарункі ад індывідуальнага прадпрымальніка С.Мільчаніна.

Іх застаецца ўсё менш. Жанчын-ветэранаў у гарпасёлку ўсяго чацвёра. Ужо падводзіць здароўе, ім цяжка рухацца, пра ўсіх клапоцяцца дзеці, наведваюць сацыяльныя работнікі. А таму ў гэты святочны дзень галоўным пажаданнем было – як мага даўжэй быць у страі.

Вольга КАМАРКОВА.

* * *

Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” традыцыйна выступае за прапаганду сямейных каштоўнасцей, падтрымку мнагадзетных сямей. Менавіта таму Дзень маці для яго актывістаў – дата асаблівая. На мінулым тыдні старшыня Ушацкай раённай арганізацыі І.Ф.Сыроўчанка завітала ў госці да Ганны Тарасаўны Ключонак з Мажуек і Валянціны Аляксандраўны Клачок з Дубінца. Абедзве выхавалі па чацвёра дзяцей і перажылі страшную трагедыю: вайна ў Афганістане забрала жыцці іх сыноў Мікалая і Аляксандра. Іна Фёдараўна пацікавілася патрэбамі жанчын, іх праблемамі і паднесла памятныя падарункі ад “Белай Русі”.

На мінулым тыдні наведалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання і вуліцу Рамантыкаў у гарпасёлку. Віншаванні з нагоды свята і падарункі атрымала мнагадзетная мама, работніца аўтастанцыі Кацярына Аркадзьеўна Марачкіна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *