В Дубровке храмовый праздник прошёл в обновлённом здании

Общество

У пятніцу ў Дубраўцы ў малельным доме Пакрову Прасвятой Багародзіцы адбылося храмавае свята з хрэсным ходам і боскай літургіяй. Да гэтай даты быў прымеркаваны і капітальны рамонт будынка, які здзейснілі спецыялісты “Ніксілбуда” за ахвяраванні вернікаў і спонсараў. Сярод іх непасрэдна кіраўнік будаўнічай арганізацыі Мікалай Мікалаевіч Бабаедаў, а таксама Уладзімір Мікалаевіч Круглік, Мікалай Віктаравіч Азевіч, Богдан Тадэушавіч Юргенс. Усім ім благачынны Ушацкага раёна айцец Вячаслаў па блаславенні Уладыкі Феадосія ўручыў граматы і лісты падзякі. А таксама старшыні ветэранскай пярвічкі Алене Захараўне Кучко, работнікам Дубраўскай бальніцы і прыхаджанам, якія праводзяць вялікія работы па добраўпарадкаванні вакол храма.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *