Вош вопрос — наш ответ: После развода изменила фамилию, можно ли её изменить и ребёнку?

Ваш вопрос - наш ответ

Пасля разводу вярнула сваё дашлюбнае прозвішча. Ці магу я змяніць яго і сваёй шасцігадовай дачцэ?

Галіна, г.п.Ушачы.

Пытанне, якое паступіла днямі ў рэдакцыю ад нашай чытачкі, мы пераадрасавалі начальніку аддзела загса Ушацкага райвыканкама Алене Мікалаеўне МАЛАШЧАНКА:

– Так, гэта магчыма. Спачатку трэба атрымаць дазвол у органе апекі і папячыцельства па месцы жыхарства, звярнуўшыся ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. З гэтым дакументам неабходна прыйсці ў аддзел загса па месцы жыхарства ці па месцы рэгістрацыі дзіцяці, дзе ўнясуць змены ў запіс акта аб нараджэнні. Дарэчы, змяніць можна не толькі прозвішча дзіця, але і самой мамы (хутчэй за ўсё ў пасведчанні значыцца прозвішча, набытае ёй у шлюбе) – для гэтага спатрэбіцца рашэнне суда аб разводзе. Трэба мець на ўвазе, што працэдура гэта платная. За атрыманне новага пасведчання неабходна будзе заплаціць дзяржаўную пошліну ў памеры адной базавай велічыні (на сённяшні дзень – 21 рубель).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *