В «Ильюшинском» готовы к монтажу

Общество

 

Каля двухсот тон зерня паступала штодня падчас жніва на зернесушыльную гаспадарку СВК ”Ільюшынскі”. Сушыць, канечне, усё не паспявалі, таму пераважная большасць зерня на хлебапрыёмныя камбінаты адпраўлялі ці непасрэдна з палёў, ці крыху падсушаным. Як вынік – рабілася скідка ў аплаце. Такое ж становішча практычна ў кожнай гаспадарцы. І пераконваць у неабходнасці сучасных зернесушылак нікога не трэба. Толькі б знайсці грошы на першачарговую аплату. “Ільюшынскі” ўжо збіраецца манціраваць. Прывезена абсталяванне, завершана заліўка фундамента. Хоць і ёсць у гаспадарцы свая будаўнічая брыгада, аднак такую адказную работу даверылі падрадчыкам, паўтарамятровы фундамент з арматурай залівалі работнікі ПМК-66. Сама ж сушылка магутная, за гадзіну здольна прапускаць 30 тон зерня. Толькі на фундамент гаспадарка затраціла пад 80 мільёнаў уласных сродкаў і 60 патрэбна на першачарговы ўзнос.P1150484

Падобных стацыянарных зернесушылак у раёне пакуль няма. Працаваць яна зможа на вадкім і цвёрдым паліве, на мясцовых відах (дрывах) і на газу. Апошні мяркуецца падключыць у “Ільюшынскім” да мінулага сезона. Сёлетні ж ужо не за гарамі, пакуль завершацца ўсе дакументальныя працэдуры і мантаж, глядзіш, і жніво распачнецца.

Гаспадарка трапіла ў спіс шчаслівых уладальнікаў, таму што з’яўляецца валаўтваральнай па зерню, а зернесушыльная гаспадарка была слабай. Акрамя таго “Ільюшынскі” знаходзіцца ў рэестры па вытворчасці насення зерня, а без якаснай сушылкі і сабе яго не атрымаць, ні тое што прадаваць. Таму і зроблены фундамент – не толькі пад сушылку, але і пад новы, больш якасны перыяд у рабоце з насеннем.

Паколькі такіх “амкадораўскіх” сушылак на раён выдзелена толькі дзве (яшчэ “Дубраўцы”), і адна падобная лідская ў перспектыве павінна быць у “Райаграсервісе”, мяркуецца імі сушыць зерне і іншых гаспадарак. Лепш мець усё ўласнае, чым прасіць, лепш здаваць збожжа сухім, чым кожны год залежыць ад розных умоў камбінатаў.

 

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку:

работнікі ПМК-66 гатовы здаць аб’ект.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *