Тема недели: Председательство в ОДКБ перешло Беларуси

Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка прыняў удзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Ерэване. Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прайшла ў вузкім і пашыраным складах. Старшынства ў арганізацыі перайшло да Беларусі. Прыярытэты беларускага старшынства будуць у бліжэйшы час дадаткова прапрацаваны і прадстаўлены краінам – членам АДКБ.

Па выніках саміту кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі стратэгію калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года. Падпісаны пакет дакументаў у сферы процідзеяння міжнароднаму тэрарызму і экстрэмізму, прыняты заявы па шэрагу праблемных міжнародных пытанняў, іншыя рашэнні аб дзейнасці арганізацыі і яе органаў.

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, бакі дамовіліся, што пры ўдзеле генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжы будзе вызначана група ваенных і спецыялістаў у іншых галінах. “Прыцягнем да гэтага спецыялістаў перш за ўсё з Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў. І трэба сфармуляваць добрыя прыярытэты, каб наша арганізацыя выйшла на даволі сур’ёзны ўзровень. Каб яе не баяліся, але паважалі, і мы нікога не ўгаворвалі, каб нас прызнавалі”, – адзначыў А.Лукашэнка.

Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі ролю АДКБ у якасці важнейшага інструмента, які садзейнічае падтрыманню міру, стабільнасці, забеспячэнню бяспекі, незалежнасці і суверэнітэту дзяржаў­членаў. На думку прэс­сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова, Беларусь з’яўляецца вельмі важным і адказным членам АДКБ і будзе дастойна выконваць функцыі старшынства.

Па матэрыялах БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *