З 4 па 7 кастрычніка на тэрыторыі Ушацкага раёна прайшоў асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Як нам паведаміў старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі Д.М.Пчолка, у ходзе аперацыі складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў: 4 – на прадстаўнікоў замежжа за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі Ушаччыны, 2 – на асоб, якія далі жыллё іншаземцам, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі з парушэннем правілаў прабывання. У адносінах 1 грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які парушыў тэрміны забароны ўезду ў нашу краіну, узбуджана крымінальная справа.