Курэнне ў пасцелі абярнулася для жыхара Новага Сяла пажарам. Ноччу 7 кастрычніка ўшацкім выратавальнікам паступіў сігнал з названай вёскі – гарэў адзін з жылых дамоў. У выніку надзвычайнага здарэння агнём знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць. Віноўніку пажару пашчасціла застацца жывым.