14 октября — День матери. Не забудьте поздравить своих мам!

Общество

Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з матуль – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Яны даюць новае жыццё, выхоўваюць цудоўных сыноў і дачок, ствараюць сямейны дабрабыт і душэўны камфорт.

Прыемна, што на Ушаччыне жанчыны не баяцца браць на сябе адказнасць мацярынства і штогод радуюць нас дастаткова высокімі паказчыкамі нараджальнасці. Так, за дзевяць месяцаў 2016­га ў нас зарэгістравана нараджэнне 90 дзяцей: 51 хлопчыка і 39 дзяўчынак. Першы малыш з’явіўся ў 27 жыхарак раёна, другі – у 45, трэці – у 7, чацвёрты – у 8, пяты – у адной, шосты – у дваіх. Найбольшая колькасць дзетак – 64 – нарадзіліся ў матуль ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Яшчэ 24 малышы папоўнілі сем’і ўшачанак ад 31 да 40 гадоў. Самай жа маладой мамай сёлета стала 17­гадовая дзяўчына, а самай старэйшай на момант нараджэння чацвёртага дзіця ў пашпарце значылася 43.

Дзень маці – своеасаблівае свята падзякі жанчынам за іх святую місію мацярынства. Напярэдадні гэтай даты жадаю ўсім жыхаркам Ушаччыны міру і дабра, душэўнага спакою, упэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай за вашу самаадданасць  дзеці плацяць падзякай і павагай, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатамі і падтрымкай родных людзей.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *