«Адновім лясы разам!»
Добраахвотная акцыя пад такой назвай пройдзе ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з 8 па 31 кастрычніка. У ліпені на краіну абрушылася моцная стыхія, былі пашкоджаны мільёны кубаметраў драўніны на плошчы ў тысячы гектараў. Лесаводы заклікаюць усіх нераўнадушных людзей прыняць удзел у пасадцы лесу на пашкоджаных тэрыторыях. Акцыя пройдзе і ў нашым раёне. Лясгас запрашае прыняць удзел у гэтай карыснай справе ўсіх жадаючых ушачан, грамадскія арганізацыі, калектывы. Інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 27910, 27984, 20214.