В Ушачском районе хорошими темпами идёт уборка кукурузы

Сельское хозяйство

У “Райаграсэрвісе” заканчваецца ўборка кукурузы – у сераду Вадзім Первянёнак на КВК-­800 убіраў яе ля Двор Пліна, дзе засталося яшчэ 25 гектараў. З­за неспрыяльных умоў надвор’я ў сіласную траншэю зялёнку не адвозілі, а дастаўлялі корм жывёле на “Маяк” і на комплекс у Завячэлле.

Усяго па стане на 7 кастрычніка “Райаграсэрвіс” нарыхтаваў 17,48 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Гэта больш да адпаведнага перыяду мінулага года на 1,85 цэнтнера. Плюсуюць па гэтым паказчыку і астатнія гаспадаркі – у цэлым па раёне забяспечанасць кармамі на зіму складае 24,88 цэнтнера кармавых адзінак, што на 4,1 больш мінулагодняга ўзроўню. Добрымі тэмпамі, значна вышэй сярэднеабласных, ідзе ўборка кукурузы. І хаця пасеяна яе сёлета на 115 гектараў менш, чым летась, ужо атрымана звыш 20,5 тысячы тон кукурузнага сіласу супраць 19,9 тысячы тон мінулагодніх. Паказчык забяспечанасці кармамі яшчэ ўзрасце, паколькі не скончана ўборка ў “Вялікадолецкім”, “Глыбачанах”, “Арэхаўне”, каля 100 гектараў няўбраных плошчаў мае “Ільюшынскі”. Дарэчы, у апошняй гаспадарцы на спісаных плошчах зерневых і зернебабовых нарыхтавалі ўжо 1770 тон зернесенажу. 945 тон такога пажыўнага корму маюць “Глыбачаны”, 700 – “Райаграсэрвіс”.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *