Нашы дзеці, унукі робяць першыя самастойныя крокі ў жыцці: пачынаюць хадзіць, вучацца размаўляць, штосьці майструюць, а часам і шкодзяць. Напэўна, у кожнага з нас у фотаальбоме ці камп’ютары захоўваюцца фотаздымкі любімых маленькіх пацех, якія мы з гонарам паказваем родным, суседзям, сябрам. Дарэчы, “Патрыёт” можа ў гэтым дапамагчы!
Аб’яўляем конкурс “Малышы – радасць душы” – на самы арыгінальны фотаздымак дзяцей. Паспрабуйце здзівіць чытачоў газеты і наведвальнікаў нашага сайта незвычайным ракурсам, падгледжаным ці выпадкова злоўленым сюжэтам, мімікай і г.д.
Фотаздымкі на конкурс прымаюцца ў электронным варыянце на адрас: belpatriot@tut.by. Размясціць іх самастойна вы можаце ў спецыяльны альбом у афіцыйнай групе “Патрыёта” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Ну а калі знайшлі штосьці арыгінальнае ў “папяровым” сямейным фотаальбоме, прыносьце непасрэдна ў рэдакцыю. Зразумела, кожная работа павінна мець подпіс: хто, дзе, калі адлюстраваны ў кадры.
Найбольш цікавыя здымкі будуць размяшчацца на старонках “Патрыёта”, а аўтары самых арыгінальных па выніках галасавання, якое мы правядзём у канцы года, атрымаюць прызы.
Количество снимков от одного участника не ограничено?
Нет, количество снимков не ограничено