В Ушачах из-за пожара эвакуировали жильцов дома №2 по Советской

Cлужба-101

Пажар, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 кастрычніка ва Ушачах, усхваляваў многіх жыхароў мікрараёна ПМК-66, а жыльцоў дома №2 вуліцы Савецкай наогул прыйшлося эвакуіраваць.

Узгаранне адбылося ў кватэры, размешчанай на першым паверсе трохпавярхоўкі. Сігнал аб здарэнні работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі каля трох гадзін ночы. Па прыбыцці на месца высветлілася, што  гаспадыня кватэры – адзінокая пенсіянерка – ужо самастойна пакінула сваё жыллё. А з-за моцнай задымленасці выратавальнікам прыйшлося эвакуіраваць з вышэйшых паверхаў 11 чалавек. У пакоі, у якім знаходзілася крыніца ўзгарання, пашкоджаны сцены і столь, а таксама рэчы гаспадыні.

Прычына пажару ўстанаўліваецца, разглядаецца версія аб парушэнні правіл эксплуатацыі электрасетак і элетраабсталявання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *