Алименты по договоренности. Объясняет специалист

Правовая консультация

У адпаведнасці з артыкулам 91 Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь, бацькі абавязаны ўтрымліваць сваіх непаўналетніх дзяцей. Калі ж гэтага ў добраахвотным парадку яны не робяць, то сродкі спаганяюцца з іх у судовым парадку.

Аднак ёсць і іншы варыянт вырашэння праблемы з аліментамі. Пры адсутнасці рашэння суда аб іх спагнанні паміж бацькамі і дзецьмі можа быць складзена і натарыяльна засведчана адмысловая дамова. Па ёй аліменты могуць выплачвацца непаўналетнім сынам і дочкам некалькімі спосабамі: у працэнтных адносінах да заробку і (ці) іншага прыбытку бацькоў; у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца перыядычна; у цвёрдай грашовай суме, што выплачваецца аднаразова; шляхам перадачы маёмасці ва ўласнасць дзяцей. Бакі могуць выбраць найбольш аптымальны для іх варыянт ці спалучыць адразу некалькі. Зразумела, што аліменты ў такім разе з бацькоў не спаганяюцца.

Аднак трэба мець на ўвазе: калі складзеная дамова не выконваецца добраахвотна, яна перадаецца ў суд для выдачы выканаўчага ліста і далейшага выканання ў прымусовым парадку.

А.МАСЛЮК, начальнік аддзела прымусовага выканання Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *