В Минске прошло закрытие мотосезона. В празднике приняли участие мотоциклисты из Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья

Общество

У мінулую суботу галоўнымі ўдзельнікамі руху на цэнтральных дарогах Мінска сталі матацыклісты: у сталіцы нашай краіны прайшло закрыццё мотасезона “Харлей-­Дэвідсан 2016”. На маштабнае свята маркі матацыклаў, якая на слыху больш сотні гадоў, з’ехаліся байкеры не толькі з Беларусі, але і са шматлікіх краін блізкага і далёкага замежжа. Сярод іх пашчасціла аказацца і мне – апантанаму прыхільніку знакамітага брэнда.

Пра вялікую значнасць сусветнага байкерскага руху і павагу да мерапрыемстваў, што праводзіць беларускі “Харлей­клуб”, красамоўна сведчыў той факт, што сам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь не толькі наведаў свята, але і асабіста ўзначаліў калону матацыклістаў. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прымае ўдзел у байк­парадзе не ў першы раз. Варта нагадаць, што падчас падобнага свята ў 2009 годзе, пасадзіўшы перад сабой на Harley­Davidson пяцігадовага сына, Прэзідэнт праехаў ад Палаца спорту да Бараўлян, а калона, якая рухалася за ім, налічвала тады каля 800 матацыклістаў. Сёлета ж на закрыццё байкерскага сезона ў Беларусь прыехала больш 3000 чалавек – гэта сведчыць як пра рост прыхільнікаў гэтай субкультуры ў свеце, так і пра тое, што Беларусь становіцца больш прыцягальнай краінай. Дарэчы, для замежных гасцей пры наяўнасці адпаведнага квітка былі адменены візы – падобнае рабілася раней толькі падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Апоўдні ўдзельнікі­байк­параду з’ехаліся на пляцоўку ля Кургана Славы. Кіраўнік нашай дзяржавы пагутарыў з прадстаўнікамі асноўнага офіса Harley­Davidson, пасля чаго сеў на чорна­чырвоны “Харлей”: яго пасажырам, як і 7 год таму, стаў зараз ужо 12­гадовы Мікалай. На “ты” з матацыклам і старэйшы сын Прэзідэнта Віктар Аляксандравіч, які ехаў падчас параду побач з бацькам.

Ля Палаца спорту байкераў чакала захапляльнае свята. Задалі жару ў гэты халаднаваты дзень расійскія, беларускія і еўрапейскія рок­зоркі. Побач дэманстравалі свае ўменні супрацоўнікі мота­падраздзялення Мінскага ДАІ і, вядома ж, самі байкеры, якія выконвалі галавакружныя трукі. Кожны жадаючы мог пракаціцца на 10 легендарных мадэлях матацыкла, а пры адсутнасці правоў адпаведнай катэгорыі – здаць практычны іспыт на іх атрыманне. Удзельнікі свята маглі праверыць сваю фізічную форму падчас сілавых конкурсаў. Восеньскае надвор’е не здолела сапсаваць настрой байкерам – усім вядома, што непагадзь гэтых няўрымслівых людзей не пужае.

Я ж у гэты дзень яшчэ больш упэўніўся ў думцы, што быць часткай такой вялікай і развітай супольнасці, як байкерскі рух, значыць мець падтрымку і сілу ў асобе братоў па духу, для якіх паняцці “ўзаемадапамога” і “пачуццё локцю” – не проста словы. Адзіныя мы з маімі беларускімі сябрамі­байкерамі былі і ў меркаванні, што мы жывем у выдатнай краіне, дзе можна рэалізаваць сябе ва ўсіх кірунках, знаходзячы жывую падтрымку і нават саўдзел у самога Прэзідэнта. Давялося пагутарыць і з гасцямі з Польшчы, Латвіі, якія аднадушна адзначылі вельмі цёплы прыём, аказаны ім у сталіцы нашай Радзімы.

Арцём УСЦІН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *