Аб якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, якая аказваецца насельніцтву раёна, рабоце па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў 2016 годзе ішла размова на апошнім пасяджэнні райвыканкама. Пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі, і дзякуючы прымаемым райвыканкамам мерам, асабістай пазіцыі кіраўніка раёна В.В.Родзіча, падтрымцы нашага дэпутата У.П.Андрэйчанкі атрымалася ажыццявіць такую важную задачу, як капітальны рамонт аддзяленняў, пастаянна папаўняць матэрыяльнатэхнічную базу і транспарт, укамплектоўваць бальніцы кадрамі і забяспечваць медыкаў жыллём, захоўваць ФАПы і ложкамесцы. Распрацаваны комплексы мерапрыемстваў па доглядзе за інвалідамі, адзінокапражываючымі, грамадзянамі, якія ўваходзяць у групу рызыкі. На ўсіх узроўнях вядзецца прафілактыка захворванняў, п’янства і алкагалізму. Усё гэта і спрыяе аказанню ўшачанам якаснай медыцынскай дапамогі, уплывае на працягласць жыцця.
Даступна і якасна
Медыцынская дапамога аказваецца насельніцтву раёна Ушацкай раённай бальніцай на 116 ложкаў, паліклінікай на 300 наведванняў у змену, Глыбачанскай, Вялікадолецкай і Дубраўскай бальніцамі сястрынскага догляду на 10 ложкаў кожная і адпаведна на 35, 45 і 30 наведванняў у змену. Працуе 18 фельчарскаакушэрскіх пунктаў.
Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго чалавека на 2016 год зацверджаны ў памеры 317 рублёў 46 капеек. Фактычна за 8 месяцаў ён склаў 202 рублі 11 капеек або 63,7 гадавога плана. Пры нарматыве 9 ложкаў на тысячу жыхароў раён выкарыстоўвае 8,5. На адну занятую пасаду ўрача пярвічнага звяна даводзіцца 1210 чалавек пры нарматыве 1300, у тым ліку на ўчастковага тэрапеўта 1647 пры нарматыве 1600, на ўчастковага педыятра 696 дзяцей пры нарматыве 800.
Адна брыгада хуткай дапамогі абслугоўвае 6806 жыхароў пры нарматыве 12000. Як бачна, гэта амаль удвая меней нарматыву. Аднак паранейшаму працуе дзве брыгады, каб пры выкліку ў аддаленую кропку раёна ўдалося выратаваць жыццё чалавека пры тэлефанаванні з іншага кутка раёна. Усе бальніцы сястрынскага догляду маюць транспарт, што дазваляе своечасова і якасна аказваць дапамогу сельскаму насельніцтву.
Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці за 8 месяцаў склалі 121036 рублёў (68 працэнтаў ад гадавога плана), з іх за аказанне платных паслуг насельніцтву – 96540. Тэмп росту пазабюджэтных паступленняў да мінулага года склаў 133,5, платных паслуг насельніцтву – 120,6 працэнта, замежным грамадзянам – на 1926 рублёў, рост экспарту паслуг склаў 180 працэнтаў.
Кадры і вакансіі
Штат Ушацкай ЦРБ складае 353 чалавекі: з іх 30 урачоў, 145 сярэдняга медыцынскага персаналу і 178 іншых работнікаў. Пенсіянераў з іх 63: 10 урачоў, 31 сярэдні медработнік, 18 – малодшы сярэдні і 4 іншых.
Забяспечанасць урачамі складае 92 працэнты – каэфіцыент сумяшчальніцтва 1,5 працэнта, сярэдняга медперсаналу – 98 (1,3). Сёлета на работу прынята два ўрачы – хірург і акушэргінеколаг, звольнена тры: урач псіхіятрнарколаг і педыятр у сувязі з заканчэннем кантракта і неўрапатолаг у сувязі з выхадам на пенсію. Пяць спецыялістаў сярэдняга звяна звольніліся зза перамены месца жыхарства і адзін у сувязі з выхадам на пенсію.
На сённяшні дзень маецца 3,75 вакансіі ўрачоў: кардыёлаг, стаматолаг, неўролаг, фізіятэрапеўт, урач лабараторнай дыягностыкі і 4,5 штатныя адзінкі сярэдняга медыцынскага персаналу. Патрэбна (з улікам пенсіянераў) 19 урачоў і 12 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. У снежні мінулага года пададзена заяўка на 19 маладых спецыялістаў і 12 медсясцёр. На цяперашні момант па мэтавай падрыхтоўцы тры чалавекі займаецца ў ВНУ і 6 у медыцынскіх каледжах.
Сёлета прынята 6 маладых спецыялістаў – два ўрачы, тры медыцынскія сястры і тры фельчары, усе яны забяспечаны жыллём. У 2017 годзе чакаецца 9 маладых спецыялістаў (анестэзіёлагрэаніматолаг, псіхіятрнарколаг, два тэрапеўты, педыятр, хірург, урач агульнай практыкі, правізартэхнолаг).
Каб павысіць якасць медыцынскіх паслуг, прыцягваюцца спецыялісты з іншых медустаноў, а нашы медыкі павышаюць кваліфікацыю, асвойваюць сумежныя ці дадатковыя спецыялізацыі.
З дапамогай перасоўных дыягнастычных цэнтраў праводзіцца экспрэсскрынінг захворванняў малочнай залозы. У 2015 годзе выяўлена два выпадкі анказахворвання і 48 – дабраякасных утварэнняў. Перасоўным пульмаэкспрэсам абследавана 823 чалавекі.
Беражыце сэрца
Сярод прычын смяротнасці на першым месцы захворванні сістэмы кровазвароту – 43,9, на другім старасць – 29,6, на трэцім – знешнія прычыны і новаўтварэнні – па 8,1 працэнта.
Калі нельга спыніць смерці па старасці, а таксама перамагчы кожнае захворванне, то гібель людзей ад знешніх прычын – можна прадухіліць. Атручванне алкаголем, пераахалоджванне, самагубства, траўматычны разрыў сэрца, гіпатермія, падзенне з вышыні, шматлікія траўмы – вось тыя знешнія прычыны, па якіх сёлета памерла 18 чалавек.
Паранейшаму высокім з’яўляецца выяўленне анкалагічных захворванняў. Сёлета выяўлена 47 чалавек. Аднак, як вядома, нават злаякаснае новаўтварэнне не з’яўляецца прыгаворам і паспяхова лечыцца на ранніх стадыях. І сёлета 31 анказахворванне выяўлена на першай і другой стадыі. Выяўлена пяць выпадкаў туберкулёзу. Знізілася інваліднасць працаздольнага насельніцтва.
Паміж маладосцю і старасцю
У раёне павялічваецца разрыў паміж узроставымі групамі. Насельніцтва старэй 80 гадоў, а гэта 980 чалавек, складае 8,5 працэнта ад дарослага насельніцтва і 7,1 працэнта ад усяго насельніцтва раёна. У раёне пражывае 1207 пенсіянераў узростам ад 70 да 79 гадоў ці 8,7 працэнта ад усяго насельніцтва, узростам 60–69 гадоў – 13,5. Усяго ў раёне 4792 пенсіянеры ці 34,7 працэнта насельніцтва.
Калі ў мінулым годзе ўдалося дасягнуць зніжэння агульнай смяротнасці, то сёлета назіраецца як павелічэнне смяротнасці, так і зніжэнне нараджальнасці. За 8 месяцаў памерла 223 чалавекі (летась 201), з іх працаздольных 34 (летась 31). Нарадзілася, па даных загса, 88 дзетак (летась – 98), мяркуецца, што мы выйдзем на мінулагодні паказчык па нараджальнасці, паколькі зараз на уліку знаходзіцца 62 цяжарныя жанчыны.
У нашых руках
Вы азнаёміліся са статыстыкай дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. За кожнай з гэтых лічбаў – канкрэтныя людзі, нашы родныя і знаёмыя. На пасяджэнні райвыканкама абмяркоўвалася, як палепшыць якасць медыцынскіх паслуг, у прыватнасці забяспечанасць медыцынскімі кадрамі, завяршэнне рамонту бальніцы, функцыянаванне ФАПаў, устаноўка новага абсталявання, якое дазволіць праводзіць даследаванні, за якімі мы вымушаны былі ехаць у медыцынскія цэнтры – тыя моманты, якія залежаць ад работнікаў бальніц і фінансавання. Аднак самыя дзейсныя рычагі для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі былі і застаюцца ў нашых з вамі руках. Павялічыць працягласць жыцця, знізіць смяротнасць і інваліднасць. Для гэтага трэба самім клапаціцца пра сваё здароўе – весці здаровы лад жыцця і абавязкова праходзіць кожны год абследаванне. Хваробу можна асіліць, убачыўшы яе на ранніх стадыях. На месцы ва Ушацкай ЦРБ ужо робяць ультрагукавое даследаванне сэрца і сасудаў – а менавіта нездаровыя органы кровазвароту штогод уносяць жыцці больш за ўсё ушачан.
Пры пярвічных аглядах і абследаваннях сёлета выяўлены 71 працэнт злаякасных утварэнняў на першай і другой стадыях, а гэта азначае, што захварэўшыя ў большасці выпадкаў не стануць інвалідамі і будуць працаваць побач з намі. Рабіце флюараграфію, не абмінайце аглядальны кабінет, запісвайцеся на вакцынацыі, не запускайце любую, нават самую простую хваробу.
Як было адзначана ў справаздачы выконваючага абавязкі галоўнага ўрача Анатоля Уладзіміравіча Кісялёва, 96 працэнтаў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна прайшлі медыцынскае абследаванне ў той ці іншай форме. Было б выдатна, каб і медагляды супрацоўнікаў сталі такімі ж стопрацэнтнымі і штогадовымі. Можна выдзеліць для гэтага дзень, можна дапамагчы зрабіць нават складаныя аналізы, напрыклад, за прафсаюзныя сродкі. Кіраўнікам арганізацый варта рабіць пастаянны аналіз бальнічных лістоў, прычыны часовай непрацаздольнасці работнікаў і стымуляваць тых, хто імі не карыстаецца. Аб гэтым казаў у сваім выступленні і намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама М.М.Каспіровіч.
Медыкі лечаць хворых, а наша задача – імі не стаць.
Вольга КАРАЛЕНКА.