Да першага кастрычніка ўсе арганізацыі павінны мець на руках пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. Засталося некалькі дзён, аднак аб стопрацэнтнай гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц аб’ектаў Ушацкага раёна гаварыць не прыходзіцца. Па стану на 28 верасня зарэгістравана 85,2% пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і 84,2 – цеплакрыніц. Не прад’явілі для агляду энергаўстаноўкі згодна зацверджанаму графіку “Ушацкі райаграсэрвіс” і “Ушацкі агароднінасушыльны завод”. ТАА “Лес” накіравана на паўторную праверку. Асобныя спажыўцы не атрымалі пашпартоў гатоўнасці з-за несвоечасовага афармлення неабходных дакументаў. Кіраўнікам тых арганізацый, якія так і не атрымалі пашпарты, застаецца пару дзён для прыняцця канкрэтных мер, каб пазбегнуць канфліктнай сітуацыі і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці.
С.ГОЛУБЕВА, інспектар Полацкага міжраённага аддзялення філіяла “Энерганагляд”.