С 23 по 30 сентября ГАИ проводят профилактическую акцию «Ребёнок — главный пассажир!»

Закон - один для всех

За 8 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 33 аварыі з удзелам непаўналетніх – у выніку адно дзіця загінула, 36 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З мэтай недапушчэння падобных трагічных выпадкаў на тэрыторыі Ушацкага раёна з 23 па 30 верасня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную акцыю пад назвай “Дзіця – галоўны пасажыр!”

Нагадаю, што Указам Прэзідэнта краіны ад 16.01.2015г. №483 устаноўлена абавязковая перавозка дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі з выкарыстаннем спецыяльных утрымліваючых прылад – аўталюлек, аўтакрэслаў і бустараў (дадатковых падушак), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць малога з дапамогай рамянёў бяспекі (акрамя выпадкаў, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама пры перавозцы ў таксі). Дзіця можна перавозіць на пярэдняй сядушцы аўтамабіля ў спецыяльным крэсле, якое адпавядае вазе і росту малыша, калі яно разгорнута спінкай да лабавога шкла і адключана ці адсутнічае падушка бяспекі.

Перавозка дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без аўтакрэсла ці бустара караецца штрафам у памеры да 4 базавых велічынь, а ў выпадку паўторнага на працягу года такога правапарушэння – ад 2 да 8 базавых. Заўважу таксама, што да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца і тыя вадзіцелі, што перавозяць дзяцей ва ўтрымліваючай прыладзе, аднак з непрышпіленым рамянём бяспекі.

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *