За содержание детей платят родители

Общество

Адна з галоўных задач суда Ушацкага раёна па выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта №18 – спагнанне сродкаў на ўтрыманне дзяцей. Гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі, аднак становішча спраў не вельмі радуе.

У сакавіку бягучага года праведзены рэйд у КУСГП “Глыбачаны”, падчас якога з абавязанымі асобамі ішла размова аб недапушчальнасці прагулаў, аб хутчэйшым пагашэнні запазычаных сум. Кожны месяц праходзяць пасяджэнні каардынацыйнага савета, створанага пры Ушацкім райвыканкаме, дзе дэталёва разглядаецца становішча спраў па кожнай абавязанай асобе.

Так, у красавіку праведзена выязное пасяджэнне названага савета ў КУСГП “Арэхаўна”, дзе працаўладкавана 9 абавязаных асоб, разглядаліся пытанні рэалізацыі палажэнняў Дэкрэта.

Сёння на ўтрыманне дзіцяці ў ПТВ, ВНУ дзяржава расходуе 385 тысяч рублёў у месяц, а выхаванне ў прыёмнай і апякунскай сям’і абыходзіцца дзяржаве ў 322 тысячы.

За чатыры месяцы бягучага года абавязаныя асобы раёна павінны вярнуць дзяржаве сродкі на ўтрыманне іх дзяцей у дзіцячых установах і апякунскіх сем’ях у памеры 94 мільёны 649 тысяч рублёў. Выплачана пакуль што 33 мільёны 555 тысяч рублёў, што складае 35 працэнтаў. У цяперашні час у раёне налічваецца 69 абавязаных асоб, з якіх 61 чалавек працуе ў арганізацыях раёна, 7 знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, 1 — у вышуку. З заробку абавязаных вылічваецца да 70 працэнтаў на ўтрыманне іх дзяцей.

Самым складаным пытаннем застаюцца прагулы абавязаных асоб. Менавіта гэтая катэгорыя людзей схільная да злоўжывання спіртным, а таму ўсялякім чынам ухіляюцца ад работы. Многіх з іх работнікі міліцыі дастаўляюць да месца працы ў прымусовым парадку.

Нават цяжка ўявіць сабе, што асобныя маці і таты самі не выхоўваюць сваіх дзяцей і не імкнуцца нават аддаць дзяржаве сродкі, затрачаныя на іх утрыманне. Канечне, найпершая прычына такога бацькоўскага раўнадушша – п’янства, якое затуманіла чалавечую свядомасць асобных да крайняй ступені. А гэтая антыграмадская з’ява стала сапраўды самай вострай сацыяльнай праблемай, на барацьбу з якой паўстала ўсё грамадства.

А.МАСЛЮК,

старшы судовы выканаўцасуда Ушацкага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *