Завяршаецца падпіска
на газету “Патрыёт” на чацвёрты квартал 2016 года. Яе кошт не змяніўся: індывідуальная – 3 рублі 80 капеек, ведамасная – 6 рублёў 50 капеек.
Не павялічыліся расцэнкі і на рэкламу. Напрыклад, адзін радок віншавання каштуе 50 капеек. Аднак зрабіць прыемнае знаёмым ці родным магчыма і танней, калі зараз аформіць квартальную падпіску. Для такіх падпісчыкаў існуе скідка на любы від рэкламы (аб’явы, падзякі, спачуванні) на 20 працэнтаў на адну ў месяц. Акцэнтуем увагу чытачоў, што каб ваша рэклама трапіла ў суботні нумар, падаць яе трэба да 10 гадзін раніцы ў чацвер, на сераду – да 13 гадзін панядзелка.
Заставайцеся з “Патрыётам”! Будзьце не толькі чытачамі, а і аўтарамі. Дасылайце фотаздымкі, дзяліцеся тым, што ўразіла і запомнілася, тэлефануйце і заходзьце як у рэдакцыю, так і на наш сайт: www.belpatriot.by.