Каждый сезон — ударный. В КУСХП «Великодолецкое» активно ведут вспашку земель

Сельское хозяйство

У КУСГП “Вялікадолецкае”, практычна завяршыўшы ўборку зерневых, не марудзяць і з іншымі відамі работ. Пад азімую сяўбу ў гаспадарцы адведзена 1150 гектараў, палова плошчаў ужо запрацавана. Аб’ём немалы, і механізатары максімальна эфектыўна выкарыстоўваць кожны спрыяльны дзянёк.

Для таго каб забяспечыць сейбітаў фронтам работ, С.А.Філімонаў (на здымку) працуе з плугамі ўжо некалькі тыдняў ад цёмнага да цёмнага і практычна без выхадных. На ўзворванні задзейнічаны і Віталь Бука на МТЗ­1221, але менавіта энерганасычаны МТЗ­3022 Сяргея Аркадзьевіча з васьмікорпусным абарачальным плугам з’яўляецца асноўнай “баявой адзінкай”. На пачатак тыдня ў “Вялікадолецкім” пад азімую сяўбу было ўзарана 889 гектараў, з якіх амаль 670 – на рахунку С.А.Філімонава. Трэба адзначыць, што такога паказчыка не было больш ні ў адной гаспадарцы. А ён быў бы яшчэ большым, каб механізатару не прыходзілася працаваць з дыскатарам – не хапае тэхнікі.

Колькасць узараных гектараў па днях розніцца і залежыць ад контурнасці палёў, вільготнасці глебы і яе структуры. На землях меліярацыі ля цэнтральнай сядзібы гаспадаркі здаецца і ёсць дзе разагнацца, але трактар ішоў цяжка і месцамі нават прабуксоўваў.

Ад дарогі адбіта разваротная паласа, работы вядуцца строга па тэхналогіі. За такімі работнікамі як Сяргей Аркадзьевіч не патрэбны ніякі кантралёр. Кожны сезон для яго – ударны. Неаднойчы даводзілася бачыць яго ў рабоце і захапляцца спрытам, асабліва калі магутны трактар араў невялікія ўчасткі ў касарскім баку гаспадаркі. Толькі вось пагаварыць, як заўсёды, часу не хапае, бо цэніць яго механізатар. Вось і зараз нешта падрэгуляваў у плугах, перавярнуў карпусы – і звыш трох метраў свежага чорнага тарфяніку следам за агрэгатам роўнымі радамі дадаліся да ўзараных раней.

На панядзелак у “Вялікадолецкім” заставаліся неўзаранымі пад сяўбу 260 гектараў – крыху больш 20 працэнтаў. Неблагім працэнтам выканання гэтага віду работ могуць пахваліцца і селішчанскія земляробы, 61,8 плошчаў узаралі ў КУСГП “Глыбачаны”, больш паловы – у ААТ “Дземенец” і “Ільюшынскі”. Нізкія тэмпы ў ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”, КУСГП “Кублічы”, а ў КУСГП “Арэхаўна” на пачатак тыдня было ўзарана толькі 66 гектараў з 900 запланаваных.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *