На мемориальном комплексе «Прорыв» появился новый элемент благоустройства — беседка

Благоустройство

Вельмі прыгожа сонечным восеньскім днём выглядае абноўлены мемарыяльны комплекс “Прарыў”. Укаранілася трава на берагах вадаёмаў, якія, здаецца, былі тут заўсёды. Абкошана вялікая тэрыторыя, на якой дабавіўся новы элемент – вельмі арганічна ўпісалася ў агульны знешні выгляд альтанка. Яна з’явілася на мінулым тыдні ля стаянкі, пабудаванай падчас рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу з боку Селішча. Прыгожая металічная канструкцыя набыта за сродкі ДРБУ-105, рабочыя арганізацыі займаліся яе ўстаноўкай і добраўпарадкаваннем.

На ўсё затрачана каля 7 тысяч рублёў, але яно таго каштуе, бо альтанка, безумоўна, паспрыяе дадатковай прыцягальнасці аб’екта – тут могуць перачакаць непагадзь веласіпедысты, збочыць з дарогі і адпачыць аўтааматары. Пад металічным навесам адначасова можа размясціцца група турыстаў.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *