Повар Светлана Лабёнок радует воспитанников Ильюшинского детского сада вкусными блюдами

Экономика и малый бизнес

Больш за ўсё яна любіць гатаваць клёцкі. З духмянай душой, у якую далучае грыбочкі, цыбульку. Як і наогул любіць эксперыментаваць са стравамі, дадаючы самыя розныя кампаненты. Аднак гэта дома. А ў дзіцячым садку ўсё толькі па зацверджаных саставах, каб калорыя да калорыі, вітамін да вітаміну. І з гэтага дзіцячага набору перавагу повар Святлана Юр’еўна Лабёнак надае тварожнай запяканцы. Карысную і смачную салодкую страву любіць як яе дачушка, што наведвае садок, так і астатнія дашкаляты.

Памятае повар, як падавалі яе тут жа, у Ільюшынскім садку, і ў час яе дзяцінства. Святлана – мясцовая, скончыла сярэднюю школу, атрымала спецыяльнасць, стварыла сям’ю і выхоўвае ў аграгарадку ўжо дваіх дзяцей. Сваю работу яна вельмі любіць, нягледзячы на тое, што гата­ваць даводзіцца і дома. А да новага навучальнага ёй разам з іншымі супрацоўнікамі давялося ўзяць у рукі не толькі нож, але і пэндзаль, каб абнавіць пакоі кухні. У яе вотчыне прасторна і функцыянальна, прыгожа і ўтульна.

Непрацяглы час, усяго некалькі гадоў працуе Святлана Юр’еўна ў садку, аднак сваім месцам даражыць і яе работай задаволены. Загадчык сада Ірына Сяргееўна Казачонак адзначае стараннасць і адказнасць спецыяліста. Гатаваць жа для дзетак няпроста: спецыфічная аўдыторыя, якая прывыкла да хатніх страў. І твае абавязкова павінны быць смачнейшыя. Каб пасля сняданка ці абеду, як і зараз, чулася: “Дзякуй, цёця Света!”

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *