Заготовка кормов в «Ушачском райагросервисе»

Общество

У сельскай гаспадарцы ўсё ўзаемазвязана, тут няма другарадных работ, больш ці менш значных. Адна важная кампанія змяняе другую, і так цэлы год. Вось і цяпер, здаецца, толькі што скончылася пасяўная, а ўжо ў раёне пачалася нарыхтоўка кармоў.SDC12764

У “Райаграсервісе” да яе прыступілі ў пачатку гэтага тыдня. Але, як вядома, у працэсе работы ўзнікаюць цяжкасці. Сёлета гэта ў першую чаргу – надвор’е, якое ў любую пару года ўносіць свае карэктывы ў запланаваную работу аграрыяў. Сёння з-за прайшоўшых дажджоў не на ўсе палі можна заехаць, а ў многія ямы яшчэ нельга закладваць зялёную масу, бо зацякае вада. Таму і пачалі тут спачатку закладваць сянажны бурт каля фермы ў Ліпаўцы. У першыя дні, пакуль абкатвалася тэхніка, работа ішла марудней, а зараз ужо ўвайшлі ў рытм. Тым больш што на тэхніцы працуюць адны і тыя ж адказныя работнікі, якія без прамаруджвання хутка перапрафіліравалі тэхніку на нарыхтоўку кармоў. На кормаўборачным камбайне, як і ў мінулым годзе, працуе адзін з перадавікоў гаспадаркі Сцяпан Басак, які вылучаецца сваёй працаздольнасцю і стараннем. На адвозцы спачатку былі задзейнічаны МАЗы, але з-за ўмоў надвор’я прыйшлося перайсці на трактары МТЗ, на адным з якіх перавозіць зялёную масу Руслан Апёнак. На корманарыхтоўцы працуюць зараз і іншыя работнікі.SDC12766

Як толькі прывозіўся чарговы рэйс, Віталь Кашыцкі на “Амкадоры” адразу прыступаў да трамбоўкі. Пры дапамозе такой магутнай тэхнікі ў бурт будзе закладзена каля 600 тон сенажу добрай якасці. За тры першыя дні, хоць і перашкаджала надвор’е, пас

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *