Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на пачатак верасня свабодныя працоўныя месцы былі ў 15 арганізацыях раёна. Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы неабходны ўрачы-спецыялісты з медыцынскай адукацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі і неўралогіі, а таксама загадчыкі ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр. У Кубліцкім сельвыканкаме чакаюць рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў. Нямала вакансій у лясгасе – галоўнага інжынера, начальніка лесапункта, ляснічага, пчаляра, трактарыста-машыніста катэгорыі “В” з правам кіравання колавымі трактарамі з рухавіком звыш 80 кВТ і пасведчаннем кранаўшчыка; а таксама ва ўстановах адукацыі раёна – інжынера-электроніка (для работы ва Ушацкай школе), музычных кіраўнікоў (0,25 стаўкі ў Вяркудскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе і 1 стаўка на час дэкрэтнага водпуску работніка ў яслях-садзе №1 г.п.Ушачы), педагога сацыяльнага (на час дэкрэтнага водпуску работніка ў СПЦ Ушачы), педагога-псіхолага (0,5 стаўкі ў Плінскай школе), кіраўніка фізічнага выхавання (0,25 стаўкі ў Арэхаўскім яслях-садзе). Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага заатэхніка і заатэхніка, ветэрынарнага ўрача; “Арэхаўна” – вадзіцеля аўтамабіля, трактарыста, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, заатэхніка-селекцыянера, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; “Агра-Селішча” – бухгалтара, галоўнага агранома, галоўнага інжынера, загадчыка рамонтнай майстэрні, электрагазазваршчыка; “Ушацкі райаграсэрвіс” – аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; райветстанцыя – намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – інжынер-энергетык у ПМК-66, медыцынская сястра ў санаторый “Лясныя азёры”, афіцыянт у райспажыўтаварыства, зборшчык вырабаў з драўніны ў “Форэстгандаль”.
Заработная плата на названыя пасады складае ад 239 да 650 дэнамінаваных рублёў за стаўку.
Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 2-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.
В наше время достойную и высокооплачиваемую работу в районке не предлагают.А работать за гроши,да и что бы тебе каждый день мозг выносили, никто не будет.