Наведанне гурткоў, секцый, студый – выдатная магчымасць для школьнікаў раскрыць свае таленты, знайсці новых сяброў, “адпачыць” ад інтэрнэту. Бацькі ж могуць быць упэўнены ў тым, што вольны ад урокаў час іх дзеці праводзяць з карысцю і пад наглядам дарослых.
Як заўсёды, гасцінна адкрыты дзверы для наведвальнікаў у раённым цэнтры дзяцей і моладзі. За лета тут многае зроблена па рамонце будынка і памяшканняў, каб у новым навучальным годзе сустрэць юных сяброў у яшчэ больш утульных кабінетах. Па словах дырэктара цэнтра Л.В.Давыдавай, ва ўстанове традыцыйна прапануюць заняткі па разнастайных накірунках. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць “Мяккая цацка”, “Умелыя ручкі”, “Эстрадная песня”, “Народная песня”, “Залатая саломка”, “Пацерка”, “Турыст” і іншыя. Варта адзначыць, што ўсе аб’яднанні па інтарэсах працуюць на бясплатнай аснове.
Запісацца ў гурткі раённага цэнтра дзяцей і моладзі можна да 9 верасня па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, д.15а. Тэлефон для даведак: 27240.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.