Районная организация РОО «Белая Русь» не забывает про тружеников села

В общественных организациях

Раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” прадаўжае свае добрыя справы і ў апошнія гады не пакідае без увагі і такую адказную сельскагаспадарчую кампанію, як жніво. ААТ “Ільюшынскі” – адзінае з сельгаспрадпрыемстваў, дзе ўтворана “пярвічка” грамадскай арганізацыі, а яе члены з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх праводзімых мерапрыемстваў. А таму менавіта ў гэтую гаспадарку з падарункам на мінулым тыдні накіравалася старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” І.Ф.Сыроўчанка.

Ільюшынскія механізатары пастаянна ў ліку лідараў, сёлета абсалютным перадавіком у гаспадарцы і чацвёртым па колькасці намалочаных тон у раёне з’яўляецца Анатоль Дзмітрыевіч Спірыдзёнак. У папярэднія гады вопытны камбайнер пастаянна ўваходзіў у лік “тысячнікаў”, сёлета ж на яго рахунку пакуль 705 тон.

– Надвор’е ў гэтым годзе падвяло, і ўраджай зусім не такі, які б хацелася мець, кожная тона даецца нялёгка. Бывалі такія ўборачныя кампаніі, калі толькі ў нашым сельгаспрадпрыемстве было тры-пяць “тысячнікаў”. На гэтым жніве, пэўна, не дацягну да гэтай жаданай лічбы,  – гаварыў Анатоль Дзмітрыевіч перад выездам у поле.

Іна Фёдараўна разам з кіраўніком сельгаспрадпрыемства С.А.Халімоненкам падбадзёрылі перадавіка  падарункам ад “Белай Русі” і пажадалі здароўя, далейшых поспехаў у нялёгкай хлебаробскай справе.

Добрыя словы хочацца сказаць і ў адрас і іншых камбайнераў – Юрыя Букі, Уладзіміра Урбана, Мікалая Казачонка, якія разам са сваімі памочнікамі старанна працуюць на хлебнай ніве, а таксама вадзіцеляў Аляксандра Крысёнка і Рамана Шопы, якія спяшаюцца адвезці намалочаныя тоны. Такіх працаўнікоў у “Ільюшынскім” шану­юць і смела давяраюць любую справу.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *