Огонь повредил жильё в деревнях Граденец и Косари

Cлужба-101

На мінулым тыдні ўшацкія выратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў вёсцы Градзянец. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў доме на дзве кватэры. У выніку пажару агнём знішчаны дах адной з кватэр, другую ад наступстваў вогненнай стыхіі ўдалося выратаваць. А ў нядзелю ўжо пасля 10 гадзін вечара паступіў сігнал аб пажары дома ў Касарах Вялікадолецкага сельсавета. У выніку ў доме, які належыць грамадзяніну 1962 года нараджэння, знішчаны дах, столевае перакрыццё, пашкоджаны сцены. На шчасце, у адным і другім выпадках абышлося без чалавечых ахвяр. Прычыны пажараў устанаўліваюцца.

З пачатку года ў раёне адбылося 10 пажараў, гібелі людзей на іх не зарэгістравана.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *