Па ўсёй краіне зараз праходзіць прафілактычная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “У цэнтры ўвагі – дзеці!” Першы яе этап завяршыўся ўчора. У нашым раёне мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах, прайшлі ў адной з буйных гандлёвых кропак гарпасёлка – ва ўнівермагу. У ходзе акцыі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу тыдня арганізоўвалі для дзяцей конкурсы “Чым тушыць пажар”, “Выклік пажарнай службы”, а таксама праводзілі цікавыя віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Таксама падчас мерапрыемстваў мы прапаноўвалі дзецям разабраць і прааналізаваць розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць з імі дома, на вуліцы. За ўдзел у акцыі кожны атрымаў наглядную прадукцыю на тэму бяспекі. Бацькам жа мы ў чарговы раз нагадалі аб неабходнасці пастаяннага кантролю за дзецьмі.
В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ушацкага РАНС.