Многодетные семьи могут получить материальную помощь к новому учебному году

Общество

Раённым Саветам дэпутатаў ад 25 жніўня 2016 года №118 прынята рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі мнагадзетным сем’ям да новага навучальнага года. Як нам патлумачылі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна, разлічваць на яе змогуць тыя ячэйкі грамадства, якім дагэтуль не выплачвалася аднаразовая сацыяльная дапамога.

Сума “школьнай” выплаты складзе 25 рублёў на кожнага навучэнца ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), зарэгістраванага па месцы жыхарства (месцы знаходжання) ва Ушацкім раёне. Названая сума будзе пералічвацца праз ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Дакументы прымаюцца да 15 верасня. Спатрэбяцца пашпарт заяўніка, даведка аб складзе сям’і і даведка  з месца навучання кожнага дзіцяці.

За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца ў ТЦСАН па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 12, кабінет №11. Прыём дакументаў аб аказанні матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца ў буднія дні з 8 да 13 гадзін. Тэлефон для даведак: 2-74-44.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *