За распространение в социальной сети «ВКонтакте» порнографических материалов ушачанин едва не получил 4 года лишения свободы

Закон - один для всех

У праўдзівасці вядомага выслоўя “Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці” ўпэўніўся нядаўна жыхар г.п.Ушачы 1991 года нараджэння. Аматар матэрыялаў “з перчыкам”, ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” шэсць відэаролікаў парнаграфічнага зместу. Прычым, “хаваць” іх ад іншых карыстальнікаў інтэрнэта не стаў – любы жадаючы меў магчымасць праглядзець ці скапіраваць гэты своеасаблівы па змесце матэрыял. Аднак малады чалавек не ўлічыў, што ўсё гэта можа абярнуцца для яго плачэўна. І сапраўды, у сакавіку бягучага года яму было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За захоўванне і распаўсюджанне з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт парнаграфічных матэрыялаў ушачаніну пагражала да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

На гэты раз абышлося без такіх жорсткіх мер. Даведаўшыся аб прычыне свайго траплення пад увагу праваахоўнікаў, малады чалавек тут жа выдаліў “клубнічку” са сваёй старонкі ў сацыяльных сетках. Улічваючы гэта, а таксама станоўчыя характарыстыкі ўшачаніна з месцаў жыхарства і працы, адсутнасць у яго судзімасцей, са згоды пракурора Ушацкага раёна было прынята рашэнне спыніць вытворчасць па крымінальнай справе, прымяніўшы меры адміністрацыйнага спагнання. У выніку прагляд і капіраванне “гарачых” відэаролікаў абышліся герою нашага аповеду ў  10 базавых велічынь (210 дэнамінаваных рублёў). Аднак гэта хутчэй выключэнне з правіла…

Узгаданы прыклад даказаў: усяго адзін неасцярожны “лайк” пад фотаздымкам ці відэаролікам з матэрыялам інтымнага зместу можа лёгка “перасадзіць” вас з утульнага крэсла ля камп’ютара на нары.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *