Ушачский районный отдел внутренних дел отпраздновал 96-ой день рождения

Закон - один для всех

Мінулы чацвер для ўшацкіх праваахоўнікаў быў у многім адметным – у гэты дзень аддзел унутраных спраў райвыканкама адсвяткаваў свой 96-ы па ліку дзень нараджэння. Гэта сур’ёзная нагода яшчэ раз перагарнуць слаўныя старонкі дзейнасці міліцыі, прыгадаць яе добрыя традыцыі, адзначыць уклад асобных супрацоўнікаў у станаўленне іміджу сучасных праваахоўных органаў. Тым больш што добрых спраў на гэтай ніве ва ўшацкіх вартавых правапарадку нямала.

Пра гэта і ішла гутарка на святочным афіцэрскім сходзе, што адбыўся 18 жніўня ў РАУС. Ад імя начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Віктара Сяргеевіча Сянько і сябе асабіста прысутных павіншаваў начальнік аддзела аператыўна-інфармацыйнай работы крымінальнай міліцыі УУС В.А.Макараў. Ну і які ж дзень нараджэння без падарункаў? Вячаслаў Анатольевіч уручыў калектыву райаддзела міліцыі каляровы прынтар, які, вядома ж, спатрэбіцца ў рабоце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *