Активисты райкома БРСМ напомнили ушачанам о выборах депутатов в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь

В общественных организациях

На бягучым тыдні на цэнтральнай плошчы і вуліцах райцэнтра маладыя абаяльныя дзяўчаты не прапускалі нікога з прахожых, не адарыўшы іх усмешкай і каляровымі лістоўкамі. Гэтак актывісты райкама БРСМ нагадвалі ўшачанам аб хуткіх выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і заклікалі да ўдзелу ў значнай электаральнай падзеі краіны.

Людзі былі не супраць пагутарыць з прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання, не без цікаўнасці разглядвалі інфармацыйныя лістоўкі і абяцалі прыйсці на выбары 11 верасня.

– Праводзім падобныя мерапрыемствы, каб у чарговы раз даказаць, што ўшацкая моладзь неабыякавая да лёсу краіны, гатовая прыкласці ўсе намаганні для яе паспяховага развіцця і росквіту, – пракаменціравала акцыю выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Рыта Півульская. – Маладое пакаленне гэтым падае прыклад іншым узроставым катэгорыям насельніцтва, заклікае іх таксама не заставацца безуважнымі да лёсу дзяржавы.

Такая высокая грамадзянская пазіцыя – галоўная рыса членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Вось і зараз яны прымаюць актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Па ўсёй краіне 6 прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання ўваходзяць у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій, 90 – акруговых, 3490 – участковых, а 2510 будуць выконваць місію назіральнікаў (па стане на 15.08.2016). Ва Ушацкім раёне ва ўсіх 15 участковых выбарчых камісіях задзейнічаны актывісты райкама БРСМ, прыкладна столькі ж будзе ў нас і назіральнікаў з іх ліку. Дарэчы, хвалявацца за падрыхтоўку апошніх не варта: учора ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці з імі праведзена спецыяльная вучоба.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *