Міністэрства адукацыі апублікавала новыя цэны за карыстанне камплектам падручнікаў у 2016/2017 навучальным годзе на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Менш за ўсё заплацяць бацькі вучняў 14 класаў – ад 5.50 да 7.70 рублёў. Самы высокі кошт падручнікаў для 6 класа – 14.04. Вучні з сацыяльна неабароненых сямей могуць разлічваць на бясплатныя падручнікі. Мнагадзетныя сем’і маюць скідку ў 50%. Плацеж трэба ўнесці да 1 кастрычніка бягучага года.