Быстро…к трагедии. В этом году на территории области произошло 13 аварий по вине мотоциклистов

Закон - один для всех

З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 13 аварый па віне матацыклістаў – у выніку 11 чалавек атрымалі траўмы і 4 загінулі. За гэты ж перыяд супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі выяўлена больш за 2390 парушэнняў Правілаў дарожнага руху: у 168 выпадках вадзіцелі знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, звыш 300 кіравалі мотатранспартам, не маючы вадзіцельскага пасведчання.

У сувязі з актуальнасцю праблемы, на тэрыторыі вобласці з 13 па 18 жніўня праводзяцца мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў матацыклаў і скутараў. Апошнім хацелася б нагадаць некаторыя правілы паводзін за рулём. Пры яздзе трэба цалкам адключыцца ад іншых думак і засяродзіцца. Імкніцеся не ствараць перашкод для акружаючых, захоўвайце хуткасны рэжым. Пажадана трэніраваць перыферыйны зрок: глядзець неабходна прама перад сабой, не круцячы галавой, і трымаць у полі зроку як мага больш удзельнікаў дарожнага руху. Калі сутыкненне непазбежнае, будзьце гатовы да “катапультавання”. Лепш упасці далей ад матацыкла: гэта значна бяспечней, чым куляцца разам з ім. Таму калі вы бачыце, што ўдару не пазбегнуць, адпіхніце транспартны сродак ад сябе ў бок мяркуемага ўдару.

Паводле Правілаў дарожнага руху, кіраванне матацыкламі і скутарамі без выкарыстання моташлема забаронена – за парушэнне прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні. Калі вадзіцель не мае права кіравання, то штраф складзе ад 5 да 20 базавых (паўторна – да 50-ці). Асобна звяртаюся да дарослых: ні ў якім разе не дапускайце непаўналетніх дзяцей да кіравання мотатранспартам!

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзяленна ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *