Належным чынам падрыхтаваць дзіця да новага навучальнага года – задача не з простых нават для забяспечаных бацькоў. А для мнагадзетных і малазабяспечаных сямей гэтая місія, увогуле, становіцца праблемай. Аднак у нашых з вамі сілах аблегчыць гэты клопат тым, хто па розных прычынах перажывае складаны перыяд. Датычыцца гэта і выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку гарпасёлка.
Раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі запрашае ўсіх жадаючых прыняць актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “У школу з “Добрым Сэрцам!”, якая стартуе на Ушаччыне ў панядзелак, 15 жніўня. Для гэтага трэба набыць канцылярскія тавары, настольныя ці развіваючыя гульні, спартыўны інвентар, прадметы школьнага адзення і перадаць іх у райкам грамадскага аб’яднання па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 14 (будынак КБА), 3 паверх. Тэлефон для даведак: 5-77-84.
І хай падарункі прынясуць хлопчыкам і дзяўчынкам хоць маленькую, але такую светлую радасць!
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.