Вакансии в Ушачском районе в августе

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі сектара занятасці і сацыяльнай абароны, на 2 жніўня свабодныя працоўныя месцы былі ў 16 арганізацыях раёна. Сярод навінак – прапановы Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы, якой неабходны ўрачы­спецыялісты з медыцынскай адукацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі і неўралогіі, а таксама загадчыкі ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр. У Кубліцкім сельвыканкаме чакаюць рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў. Па-­ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага заатэхніка і заатэхніка, ветэрынарнага ўрача, дыспетчара, юрыста; “Арэхаўна” – вадзіцеля аўтамабіля, трактарыста, трактарыста­машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага эканаміста; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-­селекцыянера, аператара машыннага даення, загадчыка жывёлагадоўчага комплексу (агр. Ільюшына), трактарыста­-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; “Агра­-Селішча” – галоўнага агранома, галоўнага інжынера, інжынера па ахове працы, электрагазазваршчыка; “Ушацкі райаграсэрвіс” – аператара машыннага даення, трактарыст-а­машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; райветстанцыя – намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце, ветэрынарнага ўрача-­гінеколага. Шмат прапаноў падрыхтаваў лясгас – вакансіі галоўнага інжынера, пчаляра, ляснічага, майстра лесу (Плінскае і Глыбачанскае лясніцтвы), трактарыста-­машыніста катэгорыі “В” з правам кіравання колавымі трактарамі з рухавіком звыш 80 кВТ і пасведчаннем кранаўшчыка, а таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – інжынера­электроніка (для работы ва Ушацкай школе), музычных кіраўнікоў (0,25 стаўкі ў Вяркудскай дзіцячым садзе – сярэдняй школе і 1 стаўка на час дэкрэтнага водпуску работніка ў яслях­-садзе №1 г.п.Ушачы), педагога сацыяльнага (на час дэкрэтнага водпуску работніка ў СПЦ Ушачы), педагога-­псіхолага (0,5 стаўкі ў Плінскай школе), кіраўніка фізічнага выхавання (0,25 стаўкі ў Арэхаўскім яслях­-садзе). Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “В” на агароднінасушыльны завод, інжынер­энергетык у ПМК­66, медыцынская сястра ў санаторый “Лясныя азёры”, афіцыянт і прадавец у райспажыўтаварыства, зборшчык вырабаў з драўніны ў “Форэстгандаль”.

Заработная плата на названыя пасады складае ад 230 да 650 дэнамінаваных рублёў за стаўку.

Звесткі пра наяўнасць свабодных працоўных месцаў па Ушацкім раёне можна атрымаць таксама, асабіста звярнуўшыся ў службу занятасці райвыканкама ці па тэлефоне 2­78­57. Ёсць гэтая інфармацыя і на сайце глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт: gsz.gov.by.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *