У Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, штогод памірае некалькі тысяч чалавек. У краіне ўжо дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, накіраваных на скарачэнне спажывання тытунёвых вырабаў. Але людзі паранейшаму кураць, і адных забаронных мер відавочна недастаткова. Для вырашэння гэтай праблемы адміністрацыйныя абмежаванні трэба арганічна спалучаць з рознымі стымуламі, заахвочваннямі, а таксама інфармацыйнай работай. Асноўная роля тут адводзіцца медыкам, журналістам, педагогам, ідэолагам. Усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на тэму абароту і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння. Падставай для гэтай размовы стаў новы праект дэкрэта, які ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.
Паводле слоў А.Лукашэнкі, у Беларусі праблема спажывання тытунёвых вырабаў застаецца сур’ёзнай. У краіне курыць амаль палова мужчынскага насельніцтва, гэту згубную прывычку мае моладзь. З’яўляюцца новыя прадукты для імітацыі курэння, што наносяць няменшую шкоду здароўю, чым тытунь. Электронныя цыгарэты прадуцыруюць аэразоль, што ўдыхае карыстальнік. Ён не з’яўляецца ўсяго толькі “вадзяной парай”, як часта сцвярджаецца ў працэсе збыту гэтых вырабаў, а стварае сур’ёзную пагрозу для людзей шляхам узмацнення ўздзеяння нікаціну і іншых таксічных рэчываў. Распаўсюджванне электронных цыгарэт, мэтанакіраванае дэзынфармаванне аб бяспецы іх выкарыстання садзейнічаюць далучэнню да нікаціну некурцоў і асабліва моладзі.
Новым праектам дэкрэта, у прыватнасці, прапануецца прыраўнаваць электронныя цыгарэты да звычайных тытунёвых вырабаў у тым ліку адносна іх продажу і рэкламы.
Будуць таксама вызначаны такія патрабаванні, як абсталяванне месцаў для курэння. Гэта ў тым ліку датычыцца кафэ і рэстаранаў. Месцы, дзе прапануецца ўвесці поўную забарону: ліфты, дзіцячыя пляцоўкі, пляжы, вытворчыя памяшканні, памяшканні, якія займаюць арганізацыі фізкультуры, спорту, якія займаюцца дзіцячымі спартыўнымі, аздараўленчымі і іншымі лагерамі і іх тэрыторыі, прыпынкі, станцыі метрапалітэна, грамадскі транспарт, а таксама аўтамабілі і памяшканні, калі ў іх прысутнічаюць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. У аб’ектах гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання курыць можна будзе толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтага памяшканнях.
БелТА.
Доля курцоў сярод анкалагічных хворых складае 84,5 працэнта, хворых на сардэчнасасудзістыя захворванні – 80, туберкулёз органаў дыхання – 77,1 працэнта. Курэнне з’яўляецца фактарам рызыкі развіцця злаякасных новаўтварэнняў губы, гартані, трахеі, лёгкіх, страўніка. Пры пасіўным курэнні ў сям’і рызыка развіцця раку лёгкіх у тых яе членаў, якія не кураць, павышаецца на 1020 працэнтаў.
У Беларусі штодзённа курыць амаль 28 працэнтаў грамадзян. Самы нізкі сярод краін Еўропы ўзровень распаўсюджанасці курэння ў Швецыі (11 працэнтаў), Ісландыі (12), Вялікабрытаніі (14), самы высокі – у Аўстрыі (44), Грэцыі (36) і Расіі (33).