Последний звонок в Ушачской школе

Общество

Выпускники. Падчас апошняга школьнага званка па іх тварах яшчэ можна было прачытаць, што яны школьнікі, але, разам з тым, быў на іх адбітак дарослага разважання: што далей?PICT0016  

 Як адно імгненне ў далейшым са смуткам будуць успамінацца гады напружанай вучобы і школьнага сяброўства. Яшчэ адным імгненнем стануць экзамены, не апошнія на іх шляху. Яны толькі рыхтуюцца пераступіць парог школы ў самастойнае жыццё, а ўжо сёння трэба думаць, што яно складанае і паставіць не адно выпрабаванне. PICT0041

Але цяпер пераважае надзея на светлае заўтра, удзячнасць школе, настаўнікам, якія ўсе гэтыя гады рыхтавалі іх да будучага.

Раніцай 29 мая Ушачы выглядалі ўрачыста – прыгожыя, па-святочнаму апранутыя выпускнікі, ды і ўсе вучні Ушацкай сярэдняй школы спяшаліся да сваёй альма-матэр, каб развітацца з ёй на ўсё жыццё, а хто – проста на лета.

Калі ўсе школьнікі выстраіліся на цэнтральнай плошчы, то 85 адзінаццацікласнікаў рыхтаваліся ўступіць на яе па ўрачыстаму. І апладысментамі сустрэлі іх маладзейшыя, а яны, такія прыгожыя, прайшлі перад імі і занялі месца побач з першакласнікамі, тымі, каму праз дзесяць гадоў таксама давядзецца заняць іх месца.

Урачыста лепшыя вучні ўзнялі Дзяржаўны сцяг, прагучаў гімн краіны.

Дырэктар школы С.К.Турло зачытала загад па школе, уручыла Ганаровыя граматы выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд. Сярод адзначаных быў і Аляксей Радзевіч – вучань, які закончыў 6 класаў на 9-10 балаў, але не наведваў школу, заняткі з ім настаўнікі праводзілі на даму.

Цёплымі словамі вітала выпускнікоў намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, выступіла Т.Р.Пугачова – класны кіраўнік выпускнога класа, ад імя бацькоў да вучняў і настаўнікаў звярнулася А.М.Малашчанка. Выступалі і выпускнікі, і першакласнікі.

Выпускнікі пакляліся ніколі не забываць родную школу. І вось, нарэшце, школьны званок – каму апошні назаўсёды, а для 72-х першакласнікаў усё толькі пачынаецца.

А затым па добрай і даўняй традыцыі кветкі ад выпускнікоў і першакласнікаў ляглі да пліт і помніка загінуўшым воінам і партызанам у скверы гарпасёлка. І святочны канцэрт у Доме культуры, і начная дыскатэка – усё ў гэты дзень было прысвечана выпускнікам.PICT0053

Урачыстыя лінейкі ў гэты дзень адбыліся ва ўсіх школах раёна.

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *