Дваровая тэрыторыя дома №19 па вуліцы Ленінскай апранаецца ў новы асфальт. Устаноўку бардзюрнага каменю, абсталяванне тратуара і ўкладку пакрыцця вядуць працаўнікі ДРБУ-105. Асфальтаванне гэтай дваровай тэрыторыі было запланавана на трэці квартал. Паралельна работнікі прадпрыемства жыллёвакамунальнай гаспадаркі вялі рамонт тратуараў па цэнтральных вуліцах гарпасёлка, займаліся ўстройствам з’ездаў з тратуараў на праезную частку. Па новай пешаходнай дарожцы ад магазіна райспажыўтаварыства да будынка загса спяшаюцца зараз у цэнтр і назад жыхары мікрараёна ПМК-66. У хуткім часе будзе праведзена асфальтаванне некаторых тратуараў на вуліцы Віцебскай.