Дорогая цена незаконной высечки

Экология

Для нарыхтоўкі драўніны існуе вызначаны парадак. На тэрыторыі ляснога фонду яна ажыццяўляецца на спецыяльных плантацыях, падчас планавых высечак, а таксама пры расчыстцы трас, прасек, палос адводу, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і іншых тэрыторыях. Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і грамадзяне маюць магчымасць здабываць дрэвы ў прамысловых мэтах і для ўласнага карыстання толькі на падставе лесасечнага білета ў межах выдзеленых ім участкаў ляснога фонду. Але, як паказвае вопыт мінулых гадоў, не абыходзіцца без парушэнняў.

У мэтах папярэджання незаконных высечак драўніны нагадаем грамадзянам, што гэта строга караецца законам. Магчыма хтосьці і не ведае аб прадугледжанай адказнасці, але гэты факт ад яе  не вызваляе. У адпаведнасці з артыкулам 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў і кустоўя, іншай расліннасці прадугледжаны штраф памерам ад 5 да 50 базавых велічынь. Акрамя гэтага, давядзецца заплаціць і за нанесены прыродзе ўрон – яго сума згодна Указа Прэзідэнта краіны “Аб таксах для вызначэння памеру спагнання ўрону, нанесенага навакольнаму асяроддзю” разлічваецца на аснове спецыяльна прадугледжаных такс і каэфіцыентаў. Напрыклад, памер урону, нанесенага навакольнаму асяроддзю за незаконна высечаную адну сухастойную сасну або елку дыяметрам 10 сантыметраў ля пня складзе:

– у лясах другой групы, да якіх адносяцца эксплуатацыйныя, – 0,05 базавай велічыні; у лясах першай групы (лесапаркавыя часткі зялёных зон вакол гарадоў) – 0,075 базавай велічыні: 0,05 базавай велічыні памножаныя на каэфіцыент 1,5;

– на асабліва ахоўваемых тэрыторыях, да якіх адносяцца нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі, памятнікі прыроды, да таксы прымяняецца павышаючы каэфіцыент 2 і штраф складае 0,1 базавай велічыні.

Больш высокія таксы прымяняюцца ў выпадках незаконнай высечкі сырарастучых дрэў, асабліва каштоўных парод. Урон, нанесены ў выніку знішчэння жывога дуба, ясеня, клёна, ліпы, таполі дыяметрам 10 сантыметраў ля пня складзе:

– у лясах другой групы – 0,3 базавай велічыні;

–  лясах першай групы – 0,45 базавай велічыні: 0,3 базавай велічыні памножаныя на каэфіцыент 1,5;

– на асабліва ахоўваемых тэрыторыях – 0,6 базавай велічыні, да існуючай таксы дабаўляецца павышаючы каэфіцыент.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *